Толькі ў "ГП" Валерый Скаражонак: Стыль мяняць нельга
Саліст легендарных "Песняроў" прыняў удзел у нядаўнім адкрыцці ўніверсама "Родная сторона" ў Гомелі і даў эксклюзіўнае інтэрв’ю нашай газеце.
— Валерый, цікава, якое ў вас уражанне ад Гомеля?
— Я не ўпершыню ў Гомелі, мне вельмі падабаецца ваш горад і Гомельшчына ў цэлым. Ведаю, што шмат зроблена ранейшым кіраўніцтвам вобласці, маю на ўвазе Аляксандра Серафімавіча Якабсона. Думаю, што пазнаёмімся і з новым губернатарам, кіраўніцтвам горада.
— Нядаўна адзначалася 70-годдзе з дня нараджэння кіраўніка вашага калектыву Уладзіміра Мулявіна. Якую песню з вашага рэпертуару хацелі б ўпісаць у вянок яго памяці?
— Я ўжо даўно вызначыўся з такой песняй. Уладзімір Мулявін спяваў яе, дарэчы, сам. Гэта "Моя гитара" на вершы Анатоля Рыбчынскага і музыку Алега Аверына. У ёй настолькі адлюстраваны лёс Уладзіміра Георгіевіча! Мне падаецца, што менавіта гэта песня ўвасабляе яго характар. У ёй ёсць такія радкі:
Я тебя никому не отдам, Даже лучшему другу, Чтобы ты не пошла по рукам По безумному кругу.Ён вельмі даражыў інструментам, размаўляў з гітарай як з адухоўленым вобразам. І гэту песню я прысвячаю яму. У канцы лютага яна будзе гучаць у маім сольным канцэрце ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра з удзелам "Песняроў". Будуць госці з Расіі. — Уладзімір Мулявін падкрэсліваў: "Аснова рэпертуару — беларуская народная песня. Гэта мы вырашылі з самага пачатку. Мы толькі дабіваемся, каб яна гучала сучасна". Ці застаецца гэта крэда і сёння? — Толькі так! Таму што наш народ таленавіты. А якая паэзія беларуская! Толькі капні дзе-небудзь на перыферыі творцаў, якія заслугоўваюць увагі. Наш калектыў базіруецца на народным матэрыяле. Стыль мяняць нельга. Таму ўжо пяты дзясятак нас і пазнаюць: ад народа і з народам. — Цікава даведацца хаця б пра адну з нядаўніх вашых вандровак за песнямі ў глыбінку. Куды ездзілі? — Апошні ваяж быў на Брагіншчыну, некалькі ўдзельнікаў ансамбля ездзілі за песнямі да бабуль. На Палессі цудоўна спяваюць! Тут змешаная культура — беларуска-руска-ўкраінска-польская. Тут сваё, адметнае: народныя звычаі, традыцыі. Вяселлі вельмі каларытныя ў глыбінцы Палесся! — А гарадок Вілейка на Міншчыне застаецца вашай прыстанню? — Безумоўна. Тут, я жартую, мая рэзідэнцыя, сюды на рыбалку, за грыбамі. Брат малодшы, Сяргей, жыве ў родным горадзе. Дарэчы, адзіная песня, якую я напісаў, пра Вілейку:
Мой город уютней, в нем люди добрей, Здесь я повстречался с любовью своей, Здесь пишется вольно и звонко поется, Он ласково, скромно Вилейкой зовется…— Вы няўмольна набліжаецеся да свайго асабістага паўвекавога юбілею. Трынаццаты год жыцця звязаны з "Песнярамі". Цікава, што ў планах Валерыя Скаражонка? — Мару даць кліч па ўсёй Беларусі, каб таленавітыя кампазітары, паэты, якія адчуваюць, што ў іх нешта атрымліваецца, дасылалі нам свае творы. Мне падаецца, можна было б адабраць матэрыял на некалькі альбомаў на вершы і музыку сучасных беларускіх аўтараў. Хацелася б ведаць, чым дыхае творчы люд, што ёсць сваё, рэгіянальнае. Хачу ажыццявіць гэта. Мару зрабіць і альбом духоўнай музыкі. Абавязкова! Талент Бог дае, то трэба адплаціць яму дабрынёй. Гэта асабіста мая думка.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


