
Васіль Вінічак — мастак-самародак. Ад гэтай старажытнай зямлі, што прасціраецца тут, на правым беразе Дняпра. У Лоеве, на месцы, дзе зараз зноў узіраецца ў неба Свята-Троіцкі храм, калісьці ён чуў ад свайго бацькі, што тут пахаваны карані іх роду. А таму апошнія тры гады мастак натхнёна працаваў над царкоўным іканастасам.
Васіль Вінічак улюбёны ў Днепр, у возера Вітацкае. “Родная зямля — гэта галоўная каштоўнасць. Дзеля гэтага жывем. Цяпер, у сталым веку згадваюцца першыя свае крокі, першае успрыйманне навакольнага свету. Памятаю адчуванне магутных плячэй, на якіх мяне пераносяць па ва-дзе і садзяць на луг, а ён увесь у кветках, — расказвае творца. — Калі і зараз мы бываем там з маёй Васільеўнай, кожны раз вяртаюся думкамі ў гэтае светлае імгненне свайго жыцця, з якога пачалося разуменне сапраўднай прыгажосці”.
У іх незвычайным доме на ўскрайку вуліцы імя Волкава ў Лоеве (будынак і сёння дабудоўваецца самім гаспадаром) карціны ўсюды. А ў дварышчы — скульптуры былінных персанажаў, як сведчанне ўплыву культуры суседняй Украіны. І ад таго здаецца, што гэта сапраўдная галерэя. У чарадзе дзён імклівага, хуткаплыннага жыцця Васіль Вінічак, нібы бусел, ладзіць сваю буслянку, аздабляе яе новымі яркімі работамі. Ёсць сярод іх і знешне някідкія, але па-свойму паэтычныя, што нясуць роздум адзіноты. Васіль Васільевіч паказваў свае любімыя пейзажы з Завітачча, свае любімыя месцы, дзе любіць пісаць.
У яго шчырая, адкрытая душа, якая пакутуе ад чэрствасці і раўнадушша. “Кожны ж можа сябе рэалізаваць у нейкай творчай справе на агульную карысць, — лічыць майстар. — Мы ж не павінны забываць, што мы годны народ, са сваёй мовай, гісторыяй, культурай”.
Ці не таму ў апошні час мастак шмат працуе над стварэннем галерэі партрэтаў славутых асоб, піша іконы. Гэта ўжо зусім інакшы пласт яго творчасці. “Еўфрасіння”, “Іісус”... Ёсць і шмат задум, якія Вінічак плануе рэалізаваць да 500-годдзя роднага Лоева.
Цікава, што адну і тую ж рэч Васіль Васільевіч не можа паўтарыць адзін к аднаму. Ён — не кан’юнктуршчык, і нават кожны нацюрморт нясе ў сабе ўжо нейкія адметныя штрыхі, што робяць яго абсалютна новай работай. Ніводнай сваёй карціны Вінічак не прадаў. Падарыць — іншая справа. “Яны ж усе як дзеці любы мне, і кожная па-свойму цікавая”, — дзеліцца мастак.
Мне асабіста вельмі запомніліся яго “Ранак” (выстаўлялася на ВДНГ СССР), “Натхненне”, “Месячная ноч”, “Дзічка цвіце”, “Півоні” і, канечне ж, “Бэз”. Прычым, “варыянтаў”, колеравых адценняў бэзу столькі, што не злічыць. Можна па-добраму пазай-здросціць жонцы мастака і яго музе — Таццяне Васільеўне: жыве яна ўжо 36 гадоў у атачэнні кветак. Здорава, што яна сама па сабе чалавек тонкі, чуллівы. Кажу пра гэта Васілю Васільевічу, а ён шчыра прызнаецца, што здатны на многае, а вось парсючка закалоць — не яго справа. Жонка вымушана прасіць каго з суседзяў. “Ды ён нават насякомага не пакрыўдзіць, — дзеліцца жанчына. — Уяўляеце, будзе ехаць на веласіпедзе, спыніцца і аднясе жучка на травіцу, на ўзбочча”.
І Днепр — рака славянскага братэрства — успрыймаецца Васілем Вінічкам як жывая істота. Мастак згадвае, што не так даўно любіў падарожнічаць па рацэ ў Кіеў, які быў на той час для яго, правінцыяла,
своеасаблівым Парыжам. Вабілі музеі, галерэі, храмы. Цяпер жа, напярэдадні 500-годдзя, часцей з лоеўскага берага пазірае на супрацьлеглы: адтуль рухалася вызваленне краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
— У пачатку 80 гадоў мінулага ўжо стагоддзя неяк мне пашчасціла ехаць з украінскага горада Чаркасы разам з ветэранам вайны, — распавядае мастак. — Як цяпер памятаю яго аблічча: высокі, ссівелы, з фотаапаратам на плячы. Пытаўся ён у мяне, ці ёсць у нас у Лоеве помнік загінуўшым пры фарсіраванні Дняпра. І згадваў, як сам на плоце перапраўляўся ў кастрычніку 1943-га ў раёне Лоева яшчэ з 74 байцамі, сярод іх было шмат узбекаў. А да берага прычалілі толькі чацвёра...
Васіль Вінічак выйшаў з прыхожай у адну са сваіх “скарбніц” і прынёс карціну, перад якой, як перад іконай, хацелася стаць на калені. Яна праці-нала наскрозь холадам дняпроўскай вады, па якой да такога жаданага і недасягальнага берага плылі нашы продкі з адухоўленымі тварамі. Гуртам, не дзелячыся па нацыянальнасцях, яны бралі гэты, можа апошні ў сваім жыцці, рубеж.
Было б здорава, каб гэта работа мастака заняла сваё дастойнае месца ў лоеўскім музеі "Бітвы за Днепр".
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123


