У нашай вобласці з 10 па 15 кастрычніка праводзіцца мноства мерапрыемстваў, вечарын, прымеркаваных да гэтага светлага, узвышанага пяшчотай і любоўю свята — Дня маці. У школах, тэхнікумах, вучылішчах, вышэйшых навучальных установах адбудуцца ранішнікі, канцэрты, конкурсы сачыненняў і дзіцячых малюнкаў, распачнуць работу творчыя майстэрні. І сапраўды, усё самае лепшае рыхтуем для мам.
А ў працоўных калектывах пройдуць сустрэчы з матулямі, якія выхавалі дастойных і знакамітых сыноў і дачок, людзей, што ўславілі нашу Беларусь. Запланаваны і кансультацыі педагогаў, юрыстаў, псіхолагаў. Пройдзе медыцынская асветніцкая акцыя “Моладзь Гомельшчыны — супраць залежнасцей”.
Асаблівым клопатам у гэтыя дні будуць атулены ўдзельніцы Вялікай Айчыннай, маці і жонкі загінуўшых у лакальных канфліктах, пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку.
І ў аддаленых вёсачках маці адчуюць па-сапраўднаму сваё свята. Уславіць працаўніц сельскай нівы, перадавікоў вытворчасці, ветэранаў працы, нашых шаноўных “бабуль — усім матулям матуль”, прыедуць работнікі райвыканкамаў. Адбудуцца фестывалі сямейнай творчасці, вечары-партрэты, агляды-конкурсы.
Вітаць напярэдадні свята будуць і маладых мам, студэнцкія сем’і. А дзень 14 кастрычніка пачнецца набажэнствам у гонар свята Прасвятой Багародзіцы “За здравіе ўсіх маці Беларусі” ў саборы Пятра і Паўла. А ў абласным драматычным тэатры адбудзецца прыём старшынёй аблвыканкама А. С. Якабсонам дэлегацый маці з раёнаў і гарадоў Гомельшчыны. Парадуе іх вялікі святочны канцэрт з удзелам прафесійных і самадзейных артыстаў.
Тамара ВІКТАРАВА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123


