Скачыце, “Сваячкi”

  • 1526
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
Здорава спяваюць і скачуць “Сваячкі” з Мазыра! Гэты сімпатычны калектыў ужо заслужана адзначаны многімі ўзнагародамі на прэстыжных конкурсах і фестывалях. Не так даўно ён стаў уладальнікам гран-пры 4-га Міжнароднага фестывалю “Зямля пад белымі крыламі” ў намінацыі “Харэаграфічныя калектывы”, абараніў званне абразцовага. Цікава, што “Сваячкі” — калектыў-спадарожнік народнага ансамбля песні і танца “Сваякі”. Удзельніца гэтага дарослага калектыву Алена Зайцава — харэограф і кіраўнік у юных талентаў. Абодва ансамблі натхнёна працуюць у Палацы культуры нафтаперапрацоўчага завода, радуюць не толькі мазыран сваім адметным майстэрствам. “Сваячкі” сёлета пабывалі ўжо двойчы ў Польшчы, а “Сваякі” — у Маскве і Кіеве.
Тамара ВІКТАРАВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей