Па Палессі крочыць музыка

  • 1440
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
26 верасня на Гомельшчыне распачынаецца традыцыйны рэгіянальны фестываль мастацтваў “Музычнае Палессе”. Адкрыецца музычнае свята ў Мазыры выступленнем Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. Праграма “Музычнага Палесся” разлічана на ўсе густы — ад аматараў класікі, да прыхільнікаў року. У фестывалі прымуць удзел артысты Гомельскай абласной філармоніі Т. Сапегіна (вакал) і Т. Анціпаў (баян), “Томсан-трыо”, а таксама артысты Беларускай дзяржаўнай філармоніі Т. Старчанка (фартэпіяна) і І. Краснадубскі (вакал). Сваё майстэрства прадэманструюць таксама маскоўскі гурт “Арыя” і “Фабрыка мультызорак” з Кіева. Фестываль будзе доўжыцца да 9 кастрычніка і пройдзе на сцэнічных пляцоўках Мазыршчыны, Ельшчыны, Жыткаўшчыны, Петрыкаўшчыны, Нараўляншчыны, Калінкаўшчыны і Хойнікшчыны.
Л. Вялічка

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей