Новыя музеі

  • 1198
  • 11:14
  • 24.01.2008
Поделиться
Адразу некалькі прыемных сюрпрызаў падрыхтавала для сваіх вучняў у новым навучальным годзе Азарыцкая СШ Калiнкавiцкага раёна. Тут з’явіўся новы камп’ютэрны клас (дарэчы, другі ў школе), а таксама адкрыліся два новыя музеі.
Першы з іх, экалагічны, прадстаўляе багатую калекцыю трапічных і субтрапічных раслін; другі, краязнаўчы, знаёміць са старанна сабранымі і сістэматызаванымі матэрыяламі аб гісторыі мястэчка Азарычы, мясцовай гаспадаркі, аб азарычанах, якімі па праву ганарацца іх землякі. Мноства матэрыялаў расказвае аб роднай школе, яе лепшых настаўніках і вучнях. Дарэчы Азарыцкай сярэдняй школе сёлета спаўняецца 140 гадоў.
Ірына ТРЫПУЗАВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей