Поспех другога рэспублі-
канскага пленэра скульп-
тараў у Светлагорску быў прадказальны, — сказаў старшыня журы Уладзімір Слабодчыкаў. — Тым больш, што і на гэты раз запрошаны менавіта тыя майстры, чыя прысутнасць у скульптурным мастацтве Беларусі вельмі адчувальная.
Між іншым, светлагорцы добра ведаюць Слабодчыкава не толькі як загадчыка кафедры скульптуры Акадэміі мастацтваў. Ён — аўтар аднаго з лепшых помнікаў, прысвечаных Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, які нядаўна з’явіўся ў нашым горадзе.
Уладзіміру Іванавічу спадабалася тое, што арганізатары пленэра ні тэматычна, ні жанрава не абмяжоўвалі скульптараў. Поўная свабода творчасці як нельга лепш паспрыяла праяўленню самых адметных якасцяў кожнага з іх.
Андрэй Асташоў увасобіў у граніце Дзюймовачку — гераіню казкі Андэрсэна. Слынны скульптар па-свойму паставіўся да гэтай сусветна вядомай казачнай дзяўчынкі. Андрэй Асташоў і быў прызнаны пераможцам творчага спаборніцтва ўдзельнікаў пленэра.
Другое месца таксама адзінагалосна прысуджана Сяргею Возісаву за гранітную скульптуру ўнушальных памераў “Маманцяня”.
Трэцяе месца атрымаў светлагорац Аляксандр Камардзін. “Дотык” — так вельмі паэтычна назваў ён мармуровую кампазіцыю.
Магіляўчанін Карней Аляксееў увасобіў таксама мармуровую багіню, але тую, што аберагае жывёльны свет. Яго “Фауна” трымае на руках медзведзяня. Да яе даверліва прыхінуліся сава і вавёрка.
Вядомы сваёй творчасцю далёка за межамі Беларусі Эдуард Астаф’еў на гэты раз парадаваў светлагорцаў рэльефнай кампазіцыяй “Пазнанне”. Кожны з чатырох бакоў мармуровага куба прысвечаны аднаму з відаў мастацтва: тэатру, музыцы, харэаграфіі і жывапісу.
І ўжо зусім арыгінальна праявіў сябе магілёўскі скульптар Уладзімір Конанаў. Ён змясціў у гранітнай лодцы пад ветразем... удзельнікаў светлагорскага пленэра. На жаль, у ёй не знайшлося месца для “юнгі” — выхаванца рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка Арцёма Мядз-ведзева, які ўпершыню працаваў побач з вядомымі майстрамі. Сімвалічна і тое, што завяршыў Конанаў сваю незвычайную кампазіцыю выявай дзятла. “Ведаеце, кожную раніцу гэтая птушка сустракала мяне і сваім перастукам нібыта спаборнічала са мной у працавітасці”, — жартаўліва патлумачыў Уладзімір Леанідавіч.
Што і казаць, выдатным атрымаўся плён чарговага рэспубліканскага пленэра ў Светлагорску. Па словах таго ж Уладзіміра Слабодчыкава, працы, якія з’явіліся тут, маглі б аказаць гонар любому еўрапейскаму гораду.
Застаецца толькі дадаць, што закрыццё пленэра праходзіла на той жа самай пляцоўцы санаторыя-прафілакторыя “Сярэбраныя крыніцы”, дзе на працягу месяца стваралі свае “аўтографы ў камені” знакамітыя скульптары. І прайшло яно вельмі ўрачыста. Былі і каштоўныя прызы, і кветкі, і песні... Было адчуванне свята ад сустрэчы з сапраўдным мастацтвам, якому наканавана стаць духоўнай адметнасцю нашага горада.
Ізяслаў КАТЛЯРОЎ,
дырэктар Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123