Паўсюдна ў вобласці даспявае збажына. А на асобных палях ужо просіцца ў засекі. Што робіцца і што трэба зрабіць, каб хутка і якасна правесці ўборку ўраджаю? Гэтае пытанне было галоўным на абласной селектарнай нарадзе, якую вёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч.
Намеснік старшыні аблсельгасхарчу В. І. Яцэвіч паведаміў, што сёлета ў вобласці трэба ўбраць 340,4 тысячы гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Гэта на 42 тысячы гектараў больш, чым у папярэднім годзе. Прыкладна на 20 працэнтаў плануецца павялічыць і валавы збор хлеба. Сярэдняя нагрузка на камбайн складае 164 гектары, а ў Добрушскім, Буда-Кашалёўскім і некаторых іншых раёнах — больш 180. Гэта нямала. І зараз вельмі важна своечасова задзейнічаць усе камбайны ў рабоце і выкарыстоўваць іх на поўную сілу. У большасці раёнаў выбарачна прыступілі да жніва і з кожным днём павялічваюць тэмпы работ. А ў хойніцкіх гаспадарках вядуць іх ужо на поўную сілу. Ёсць сельгаспрадпрыемствы, дзе першыя гектары даюць да сарака цэнтнераў збожжа з гектара. Аднак у цэлым па вобласці пакуль тэмпы ўборкі і ўраджайнасць невысокія. На пачатак тыдня было скошана 1300 гектараў збажыны і абмалочана 1000 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць складае толькі 22,7 цэнтнера збожжа з гектара. Кіраўнікі некаторых раёнаў спасылаюцца на тое, што пакуль убіраюць не лепшыя ўчасткі, таму, маўляў, і ўраджайнасць нізкая.
У адказ на гэта Г. В. Дашкевіч падкрэсліў, што трэба больш увагі ўдзяляць якасці работы ўсяго ўборачнага канвеера і не зацягваць абмалот паспеўшых высокаўраджайных участкаў. Звернута ўвага і на тое, што адначасова з разгортваннем жніва збожжавых і зернебабовых культур трэба прыняць усе меры, каб на гэтых днях завяршыць уборку рапсу. Дарэчы, у сярэднім па вобласці ўраджайнасць гэтай культуры сёлета невысокая. З гектара намалочана ўсяго 12,3 цэнтнера зерня, хаця ў некаторых гаспадарках намалоты перавышаюць 30 цэнтнераў з гектара. У Чачэрскім, Кармянскім і некаторых іншых раёнах, дзе з гектара не атрымліваюць і па дзесяць цэнтнераў рапсу, недапрацоўваюць агранамічныя службы. А гэта недаравальна.
Старшыня аблсельгасхарчу Л. М. Апанасюк адзначыў, што з першых дзён жніва трэба больш эфектыўна выкарыстоўваць зернеачышчальную і сушыльную гаспадарку і не зацягваць продаж хлеба дзяржаве. Неабходна тэрмінова разлічыцца са смежнікамі, якія аказалі дзейсную дапамогу вяскоўцам па мантажу, пусканаладцы новых комплексаў і рамонту дзеючага абсталявання.
— Збажына даспявае вельмі хутка, як кажуць, не па днях, а па гадзінах, таму чакаць больш нельга, паўсюдна неабходна прыступаць да масавай уборкі хлеба, — сказаў Г. В. Дашкевіч. — Не пазней 22 ліпеня ўсе камбайнеры вобласці павінны актыўна весці абмалот збажыны. Стаіць задача закончыць жніво 5 — 7 жніўня.
На селектарнай нарадзе разглядалася і пытанне па паляпшэнню спраў у грамадскай жывёлагадоўлі з тым разлікам, каб на танных зялёных кармах забяспечваць павелічэнне вытворчасці малака і мяса. Нягледзячы на вялікую занятасць на жніве, неабходна працягваць і нарыхтоўку кармоў для жывёлы. З інфармацыяй па гэтых пытаннях выступіў першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу М. М. Траціннікаў.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123