У Гомельскім філіяле РУП “Белпошта” адкрыўся музей паштовай сувязі. Аналаг ёсць толькі ў Мінску. Як расказаў дырэктар М. М. Кірыенка, паштавікі — людзі вельмі адданыя сваёй прафесіі: “Калі дзяды ў нас працуюць, дык і сыны, і ўнукі таксама ідуць да нас. Таму і праблем са стварэннем музея
не ўзнікла: як толькі папрасілі супрацоўнікаў прыносіць рэчы, адразу нам пачалі дарыць розныя рарытэты”.
У музеі звяртаюць на сябе ўвагу стэнды аб гісторыі станаўлення гомельскай пошты. Адным з першых нашых паштмайстраў быў Адам Гарошка (1776 год). Можна даведацца аб расцэнках на паштовыя паслугі ў пачатку XX стагоддзя і аб колькасці служачых у 1909 —1913 гадах. У экспазіцыі прадстаўлены першыя штэмпелявальныя машыны і вылічальныя механізмы, калекцыя каляндарных і даплатных штэмпеляў, сургучніцы, страхавыя пячаткі. Асаблівую цікавасць уяўляюць самавар і конаўка, вельмі дакладны марскі гадзіннік, прыёмнік “Партызан”, якія былі ў першых паштовых вагонах.
На стэндах “Заслужаныя работнікі паштовай сувязі” размешчаны фотаздымкі майстроў сувязі СССР і Рэспублікі Беларусь. Побач — Кнігі пашаны, працоўнай і народнай славы. Яны таксама аб дасягненнях найбольш вядомых гомельскіх паштавікоў. Ёсць і экспазіцыя, прысвечаная гісторыі беларускіх марак і канвертаў, у якой прадстаўлены ў тым ліку і першыя маркі і канверты незалежнай Рэспублікі Беларусь.
У музеі сабрана больш за 500 фотаздымкаў, звязаных са станаўленнем і развіццём пошты, ветэранамі гэтай службы. Сярод іх вельмі рэдкія: “Нагрудны знак паштовага служачага 1861 года” і “Кіраўніцтва губернскай управы сувязі 1923 года”. Ёсць таксама і іншыя рарытэты: копія з першага нумара газеты “Праўда”, “Грамата Народнага Камісара сувязі СССР Сергейчука ад 1945 года”. На вялікай карце Гомельскай вобласці — фотаздымкі былых і новых будынкаў раённых вузлоў паштовай сувязі (РВПС).
Да 1 верасня плануецца стварыць гісторыю кожнага РВПС нашай вобласці, зрабіць слайды. Будуць наладжаны экскурсіі для вучняў сярэдніх школ, навучэнцаў ПТВ і ўсіх жадаючых.
Гомельскі філіял РУП “Белпошта” звяртаецца да жыхароў Гомеля і вобласці з просьбай дасылаць у музей экспанаты, якія так ці інакш звязаны з гісторыяй развіцця пошты, на адрас: г. Гомель, вул. Курчатава, 2, Музей паштовай сувязі.
Наталля СТАРЧАНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123