Гамяльчанка Алена Ганюк заваявала залаты медаль на міжнародным Шанкарскім конкурсе дзіцячага малюнка.
Штогод у Індыі праводзіцца фестываль творчасці для таленавітых юнакоў і дзяўчат, штогод дасылаецца на конкурс больш за тысячу работ маладых мастакоў. У гэтым годзе лепшай стала наша зямлячка, навучэнка Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча Алена Ганюк. Яна, акрамя вучылішча, займаецца яшчэ і ў народнай выяўленчай студыі абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў заслужанага настаўніка Беларусі мастака Валянціна Пакаташкіна. Алена з’яўляецца пераможцай шматлікіх конкурсаў і фестываляў як абласнога, рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўняў.
З Нью-Дэлі прыйшоў ліст з паведамленнем пра яе перамогу і запрашэннем на цырымонію ўзнагароджвання.
Малюнак Алены з выявай прыгожай беларусачкі ў нацыянальным адзенні, якая ў руках трымае духмяныя бліны, атрымаў прызнанне замежнага журы. Напэўна, беларуская Масленіца нагадала індыйцам іх нацыянальнае свята Холі. Абодва яны вясновыя, напоўненыя абуджэннем прыроды, сонечным светам і вясёлым настроем. У Індыі, як і на Беларусі, спальваюць чучала — сімвал зімы, моладзь водзіць хараводы, спявае песні. “Мне перш за ўсё хацелася расказаць пра сваю Радзіму, яе традыцыі і святы”, — зазначыла дзяўчына. І гэта ў яе атрымалася! Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


