Сацыяльным цэнтрам — шырокая дарога

  • 1514
  • 11:12
  • 24.01.2008
Поделиться
МАЗЫР. Яшчэ адзін сацыяльны цэнтр адкрыты нядаўна ў вёсцы Барбароў. З улікам яго такіх цэнтраў у раёне стала адзінаццаць. Праз іх ажыццяўляецца дапамога, у тым ліку і матэрыяльная, ветэранам вайны і працы, інвалідам, адзінокім жанчынам і некаторым іншым катэгорыям людзей.

На работу ў вёску
КАЛІНКАВІЧЫ. Няма праблем з кадрамі масавых прафесій у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Гулевіцкае”. Тут працуе зараз 150 чалавек. А нядаўна чацвёра выпускнікоў Калінкавіцкага ГПТВ-184 прыехалі таксама сюды працаваць. Шэсць чалавек па накіраванню гаспадаркі зараз вучацца ў сельскагаспадарчых вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Пасля вучобы яны прыедуць на работу ў кааператыў.
— Мы стараемся стварыць усе неабходныя ўмовы для плённай працы і жыцця нашым людзям, і ў першую чаргу маладым, — гаворыць старшыня кааператыва Сяргей Даўгяла. — Забяспечваем іх жыллём. Своечасова і нядрэнную для вёскі плацім зар-плату. Зараз будуецца пяць домікаў прысядзібнага тыпу, якія плануем здаць навасёлам да наступлення халадоў.

Для паслуг аўтамабілістаў
ЖЫТКАВІЧЫ. Сёлета побач з аўтазаправачнай станцыяй, якая ўваходзіць у састаў РУП “Гомельаблнафтапрадукт”, пабудаваны наліўны пункт, аналагаў якому ў рэспубліцы пакуль няма. Сюды завозяцца для далейшых паставак у сельгаспрадпрыемствы дызельнае паліва і бензін А-76.
А зусім нядаўна тут адкрыўся і шынна-мантажны ўчастак, паслугамі якога карыстаюцца зараз многія аўтааматары.

Арестован директор техникума
ГОМЕЛЬ. Прокуратурой Центрального района г. Гомеля возбуждено уголовное дело в отношении директора Гомельского государственного техникума железнодорожного транспорта. Как сообщили в прокуратуре области, директор учебного заведения был задержан сотрудниками управления по борьбе с экономическими преступлениями УВД при получении взятки в сумме 400 долларов США за благоприятное решение вопроса о поступлении в техникум одного из абитуриентов.
С. ДАРОЖНЫ, Ю. ЧАРОТ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей