Лета прайшло ўжо свой медыум. Самы гарачы час для звычайнага беларуса: і дровы нарыхтуй, і за будучым ураджаем паназірай. Дыхнуць няма калі — не тое, што святы ладзіць! У адрозненне ад славян, японцы не такія адказныя за дрованарыхтоўкі. Бо менавіта на сярэдзіну лета ў іх прыпадае буйное народнае свята “БОН” — тое ж, што нашыя Дзяды. Свята праходзіць занадта весела, каб і продкі не самоціліся. Для іх паляць спецыяльныя вітальныя вогнішчы, якія часам змяшчаюць у лямпах і пускаюць па вадзе. Па ўсёй Японіі людзі танчаць асаблівы карагод у нацыянальным адзенні. Ці не выступаюць праз гэткія японскія вогнішчы, карагоды і нацыянальныя світкі беларускія вобразы не так даўно мінулага Купалля? Калі і выступаюць, то дакладна ўжо ў галовах зусім не шматлікіх асоб, якім пашанцавала даведацца, што ж насамрэч уяўляе сабой сапраўднае Купалле. Менавіта тое вялікае па духу і размаху свята, якога нашыя продкі чакалі, як першую зорку на Ражаство, як дзеці Дзядулю Мароза, як салдаты дзембеля. І было чаму.
У культуры славянаў Купалле — адно з самых таямнічых і загадкавых свят. У большай ступені таму, што хрысціянская традыцыя накладвала табу на яго аўтэнтычны змест. Яно нясе ў сабе зашмат сексуальных сімвалаў і дзеянняў, якія — не сакрэт — адмаўляе хрысціянская царква. У дапаўненне народная свядомасць “нарасціла” на гэтае свята мноства легендаў, вераванняў, прыцягнула нячысцікаў — вось вам і загадкавасць.
Купалле — гулянне начное, а ноч, зразумела, сяброўка моладзі. І лагічна, што купальскія абрады і традыцыі падтрымліваюць маладыя людзі.
Удзельніцай адных такіх “прыгодаў” па-шчасціла стаць і мне. Пад кіраўніцтвам старшыні гомельскай маладзёвай краязнаўчай арганізацыі “Талака” Яўгена Малікава каля трыццаці чалавек сабраліся на лясной палянцы каля Добруша. Прыгажосці пейзажу надавала блізкасць Іпуці і грунтоўная непасведчанасць некаторых у план “начной праграмы”. Не магу сказаць, што мяне адразу паглынула нацыянальная самабытнасць, дух еднасці з нашымі продкамі, але становішча з кожнай гадзінай спрыяла гэтаму ўсё болей.
Пачатак: многа хто з дзяўчат пераапрануўся ў нацыянальнае жаночае адзенне — “строй”. І ў гэткім выглядзе з народнымі песнямі накіраваліся плесці вянкі. Прычым песні пелі добра і гучна, а для “новенькіх” падрыхтавалі шпаргалкі са словамі. На наступным этапе свята мужчынская частка ладзіла “ма-гічнае вогнішча”, а дзявочая — “магічную вячэру”. Абавязковымі стравамі на купальскай вячэры лічацца белы сыр, яечня і крупнік — традыцыйны беларускі моцны напой, які гатуюць з мёду, гарэлкі і зёлак (дарэчы, смачненькая рэч). Мы ўсё гэта таксама ўжылі. За грунтоўным насычэннем пайшлі грунтоўныя песні, скокі, а што галоўнае — амаль што старажытныя гульні.
Не стану маніць, што перад маімі вачыма з’явіўся продак у нацыянальнай світцы і ўцяміў мне любоў да “такой”, не вядомай мне раней Радзімы, не. Проста з-за вобраза вечна наракаючага на лёс беларуса мне паказаліся той завіхрасты хлапец і тая мілая дзяўчына, якія насамрэч умеюць весяліцца і працаваць, кахаць адно аднаго і паважаць продкаў і менавіта іх традыцыі. Чаго ў японцаў, мяркуючы па ўсім, залішне, а ў нас пакуль бракуе.
Фота Алега БЕЛАВУСАВА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123


