Заслужаны калектыў Беларусі абласны драматычны тэатр упісвае новы радок у падрыхтоўку да святкавання 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамогі. Па ініцыятыве дырэктара тэатра, заслужанага дзеяча культуры
Беларусі В. Г. Рагоўскай
са спектаклем “Перапалох” па п’есе “Шкірдзюкі трымаюць абарону” мясцовага драматурга Васіля Ткачова пачаліся гастрольныя паездкі па гарадах і раённых цэнтрах Гомельшчыны.
Варта зазначыць, што Васіль Юр’евіч Ткачоў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі М. Доўнар-Запольскага і расійскай прэміі імя Баяна, шырока вядомы на Беларусі аўтар. На яго рахунку 13 кніжак і 10 п’ес, па многіх з якіх ідуць спектаклі ў тэатрах Беларусі, Расіі, а таксама народных тэатрах нашай краіны. Напрыклад, у акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа (г. Віцебск) спектакль “Кветкі-ягадкі” паводле п’есы В. Ткачова прайшоў 200 разоў. Ужо сам гэты факт сведчыць пра запатрабаванасць драматурга.
Першае гастрольнае прадстаўленне “Перапалоха” адбылося ў Жлобіне, у Палацы культуры Беларускага металургічнага завода.
— Я вельмі хваляваўся, — зазначае Васіль Юр’евіч. — Але спектакль прайшоў з поспехам.
Вядомая справа — кожнаму пісьменніку дорагі яго творы. Гэта ўсё роўна, што дзеці. Драматургу не трэба было прыдумваць сваіх герояў. Іх вобразы падказаны самім жыццём. Гэта простыя сяляне, людзі, якія перажылі вайну, але не забылі яе. Яна стукае ім у скроні, з’яўляецца ў снах.
— У вусны галоўнага героя спектакля, былого франтавіка Снапка я ўклаў многа выпакутаваных старэйшым пакаленнем думак, — гаворыць драматург. — Аб тым, што жыццё дало крэн, і тое, што раней трымалі за чорнае, зараз — белае, што не так ужо і дрэнна ў наш час адчуваюць сябе вандалы, што іншыя звычайныя рабаўнікі з гонарам лічаць сябе “крутымі”. Але ж каб не было так горка, я напісаў камедыю. Усё ў адзіным ключы — камічнае і трагічнае, вясёлае і гаркотнае.
Я вельмі задаволены тым, як даносяць акцёры да гледачоў паво-дзіны і ўчынкі маіх герояў. Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць заслужаным артыстам Беларусі Фёдару Іванову, Віктару Чэпелеву, артыстам Яўгеніі Каньковай, Галіне Вевер, Эльвіры Бацянковай, Аляксандру Лаўрыновічу, Сяргею Паздняку і ўсім астатнім.
... У “Перапалоха” на калёсах яшчэ доўгі шлях наперадзе. Драматург мяркуе, што будуць і шматлікія сустрэчы з гледачамі, будуць і абмеркаванні спектакля і ўвогуле ягонай пісьменніцкай творчасці. Ён гатовы да гэтых сустрэч, будзе шчыра рады ім.
НА ЗДЫМКУ: сцэна са спектакля “Перапалох”.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123


