У Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава адкрылася экспазіцыя твораў мастакоў Гомельшчыны, прымеркаваная да 70-годдзя Гомельскай вобласці.
36 карцін розных жанраў склалі незвычайную выставу. Адразу ж зазначым, што гэта толькі частка ўласнага фонду галерэі. Парушана і звыклае ўяўленне аб гомельскай школе жывапісу, бо экспазіцыя аб’яднала карціны не толькі яе яскравых прадстаўнікоў — Дзмітрыя Алейніка, Мікалая Казакевіча, Роберта Ландарскага, — але і тых, хто нарадзіўся на Гомельшчыне або працяглы час жыў і жыве тут.
У выніку атрымалася выстава, якую пэўным чынам можна лічыць творчай справа-здачай мастакоў да юбілею сваёй вобласці. Сапраўднае суквецце талентаў! Ды і часавы дыяпазон уражвае. Некаторыя карціны Мікалая Палянкова, Алега Пятрова, Станіслава Дзьяканава, Валянціна Крылова, Віктара Казачэнкі, Уладзіміра Рыкаліна напісаны ў 60-х гадах мінулага стагоддзя.
Юбілейная выстава дазволіла яшчэ раз убачыць, якім мастакоўскім багаццем валодае Гомельшчына. На ёй прадстаўлены ці не ўсе жанры выяўленчага мастацтва. . Творчай мужнасцю нашага земляка з вёскі Міхайлаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Яўгена Бусла нельга не захапляцца, бо малюе ён, застаўшыся яшчэ ў раннім дзяцінстве без абедзвюх рук.
Вядома ж, юбілейную экспазіцыю нельга ўявіць без удзелу ў ёй прыгаданых намі знакамітых мастакоў Гомельшчыны Святланы Курашовай, Уладзіміра Кароткага, Анатоля Отчыка. Значна пашыраюць лепшыя традыцыі гомельскай школы жывапісу і мастакі, якія цудоўна заявілі аб сабе ў апошні час. Гэта Андрэй Крылоў, Іван Папоў, Аляксандр Гайлевіч, Ларыса Зуева. Варта адзначыць, што некаторыя з гэтых твораў папоўнілі мастацкі фонд галерэі дзякуючы традыцыйным штогадовым светлагорскім пленэрам.
Узбагацілі экспазіцыю пейзажныя творы мазырскага мастака Пятра Захарава і яго зямляка Валерыя Сідоркіна, хойніцкага майстра пэндзля Мікалая Асаўляка. І, вядома, адразу ж звяртае на сябе ўвагу адзін з твораў легендарнага рэчыцкага мастака Аляксандра Ісачова “Дабраславенне хлеба і віна”.
Значна пашыраюць геаграфічныя межы ўдзельнікаў выставы нашы славутыя землякі заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі Зоя Літвінава, прафесары Беларускай Акадэміі мастацтваў народны мастак Беларусі Гаўрыіл Вашчанка і загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Уладзімір Зінкевіч. Вельмі натуральна і тое, што экспазіцыю істотна дапоўнілі творы светлагорскіх мастакоў Міхаіла Пранішнікава, Мікалая Дакучаева, Уладзіміра Юшпраха, Браніслава Башынскага, Мікалая Кухарэнкі, Анатоля Сідоранкі, Ірыны Рагавой, Сяргея Каваля.
Нават такі пералічальны агляд юбілейнай экспазіцыі пераконвае, што Гомельшчына мела і мае сваіх таленавітых майстроў выяўленчага мастацтва. Вось чаму яна заўжды ўслаўлялася і будзе ўслаўляцца цудоўнымі жывапіснымі творамі.
Ізяслаў Катляроў,
дырэктар Светлагорскай
карціннай галерэі
“Традыцыя”
імя Германа Пранішнікава

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205861
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38730
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24717
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123