Дні культуры Украіны правяла Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка
Дні культуры Украіны правяла Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка
“Зоряна моя, калінова”
Дні культуры Украіны, прысвечаныя 20-годдзю незалежнасці краіны, правяла Гомельская спецыялізаваная Славянская бібліятэка сумесна з грамадскім аб’яднаннем украінцаў “Верхавіна”. Чытальная зала на адзін дзень ператварылася ў кіназалу: тут быў арганізаваны паказ фільма “Украіна — станаўленне нацыі” польскага рэжысёра Ежы Гофмана, а таксама мультфільма для дзяцей “Ліс Мікіта” (па паэме-казцы Івана Франко). А завяршыліся дні сардэчнай сустрэчай украінцаў-гамяльчан, якія прыйшлі адзначыць свята незалежнасці, азнаёміцца з выставай кніг і часопісаў “Україна: вчора та сьогодні”. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт ГДУ імя Ф. Скарыны Анатоль Рубан зрабіў экскурс у гісторыю станаўлення, расказаў, якія праблемы перажывае маладая дзяржава. Шчыра вітаў землякоў намеснік старшыні “Верхавіны” Багдан Дземкіў. Дырэктар бібліятэкі Александрына Зубец агучыла віншавальныя тэлеграмы, якія прыбылі з пасольстваў на адрас “Славянкі”. А выступленне народнага ансамбля бандурыстаў “Вярбічанька” з Веткі, лаўрэатаў пяці ўсебеларускіх фестываляў народнай культуры ў Гродна і сёмага фестывалю творчасці ўкраінцаў у межах XV міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, стала сапраўдным падарункам. Чароўная музыка і спевы гэтага самабытнага калектыву прымусілі далучыцца ўсіх прысутных, так што і падпявалі, і прытанцоўвалі.Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205860
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38729
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31854
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29462
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27471
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27253
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26038
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24716
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24123


