Абласны цэнтр турызму і краязнаўства правёў конкурс «Невядомая Гомельшчына»
Абласны цэнтр турызму і краязнаўства правёў конкурс «Невядомая Гомельшчына»
Шмат напісана пра гісторыка-культурную спадчыну Гомельшчыны, аднак ёсць і не выяўленыя, малавядомыя падзеі і факты рэгіянальнай гісторыі і культуры, якiя цiкавяць не толькi спецыялiстаў, але i шырокае кола людзей.
Абласны цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі правёў конкурс відэафільмаў і фотаздымкаў «Невядомая Гомельшчына». Навучэнцы ўстаноў адукацыі вобласці даслалі 40 відэафільмаў і 333 фотаздымкі невядомых або забытых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, абрадаў, традыцый і людзей. Работы прадстаўлены ў васьмі намінацыях. Кожны фільм і фотаздымак меў сваю цікавую гісторыю, у некаторых з іх уздымаліся праблемы, напрыклад, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўрацыі былых панскіх сядзіб і замкаў, адраджэння мясцовых абрадаў.
У фотаконкурсе вызначылі 22 лепшыя работы, у конкурсе відэафільмаў — 6. Найбольш уразілі членаў журы святыя мясціны вёскі Чалюшчавічы Петрыкаўскага раёна; пакінутая вёска Труд Кармянскага раёна; вуліца ў вёсцы Чаплін Лоеўскага раёна; захаваны абрад «Свяча» ў Калінкавіцкім раёне; дрэва кахання ў Нароўлі; бусліная сасна; мірнае неба з вясёлкай над помнікам Рымы Шаршнёвай у вёсцы Ламавічы Акцябрскага раёна; былы вязень фашысцкіх канцлагераў трэнер па валейболу з горада Жлобіна Г. Пархоменка, які сваімі рукамі збудаваў і аздобіў арнаментам цудоўны дом, напісаў тры кнігі, гімн горада і шмат песень; закінутая сядзіба Ваньковічаў у Рудакове Хойніцкага раёна з паркам і сажалкамі плошчай каля пяці гектараў і палац Прозараў у вёсцы Астрагляды Брагінскага раёна.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


