Сёння пачынаючых паэтаў і празаікаў можна хутчэй знайсці ў Інтэрнэце ці пабачыць на свае вочы, чым знайсці ў краме іх кнігі. Таму калі ў маладога творцы выходзіць кніга — гэта сапраўды свята. Паэтычныя зборнікі “Пять тысяч километров по любви” Таццяны Нілавай і “Пад ветразем ранку” Анастасіі Кацюргіной пабачылі свет у серыі “Аз”, заснаванай у 2010 годзе выдатным паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Іванам Бісевым. Такая пуцёўка ў літаратуру дала магчымасць амаль дзясятку маладых аўтараў Гомельшчыны, навучэнцам літаратурнай школы-студыі Ніны Шкляравай заявіць пра сябе.
Таццяна і Анастасія прымеркавалі прэзентацыю сваіх зборнікаў да Міжнароднага свята паэтаў. Кнігі “Пять тысяч километров по любви” і “Пад ветразем ранку” адрозніваюцца мовай, паэтычнай рэфлексіяй і пошукам формы. Але кожны верш прысвечаны вечнай тэме — жаночаму каханню.
І модны постмадэрн, і класічны паэтычны радок гучалі ў выкананні маладых аўтараў на творчай вечарыне ў Славянскай бібліятэцы даволі моцна. У зале гучалі вершы і аўтарскія песні, дэманстраваліся паэтычныя кліпы, а таксама ладзіўся арт-перформанс — усім жадаючым прапанавалася намаляваць пэндзлем і фарбамі прыход вясны і кахання на тварах. У выніку вясна і каханне стварылі непаўторную паэтычную атмасферу, у якой і нараджаецца сапраўднае свята прыгожага слова.
За акном — час запатрабаванай літаратуры, але аўтары працягваюць пісаць кнігі для душы і шукаць, калі не чытача, то ўласнае “я”. Адкрытым застаецца толькі адно пытанне: як зрабіць такую літаратуру якаснай і запатрабаванай, тым больш што адно не заўсёды абумоўлівае другое.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


