У выставачнай зале цэнтра народнай творчасці па вуліцы Ірынінскай у Гомелі адкрылася выстаўка народнага касцюма з Акцябрскага, Жлобінскага і Мазырскага раёнаў. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі нашы бацькі і продкі; тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненне; тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Найбольш ярка этнічныя асаблівасці народа выяўляюцца, акрамя мовы, яшчэ і ў адзенні. Як лёгка беларуса, нават у межах усходнеславянскай супольнасці, пазнаць па мове, так няцяжка вылучыць яго і па традыцыйнай вопратцы. Адначасова з фарміраваннем беларускай народнасці складваліся тыповыя кампаненты касцюма, выпрацоўваліся ўстойлівыя асаблівасці дэкору, характар упрыгожанняў. Істотна адрознівалася святочнае і паўсядзённае адзенне, дзяўчаты апраналіся не так, як замужнія жанчыны, сяляне — інакш, чым мяшчане. Гэтыя асаблівасці захоўваліся аж да сярэдзіны XX стагоддзя, калі традыцыйная саматканая вопратка канчаткова выйшла з ужытку.
На першы погляд беларускае традыцыйнае народнае адзенне можа здацца аднародным. І сапраўды, асноўныя яго кампаненты, каларыстыка, арнаментыка тыповыя практычна для ўсёй Беларусі, што складае яго этнічную адметнасць. Касцюм беларускіх сялян канца XIX — пачатку XX стагоддзя выступае як традыцыйны, класічны ўзор народнага мастацтва. Аднатыпны для ўсёй Беларусі, ён разам з тым мае шэраг разнавіднасцей-строяў.
Наталля ПРУС
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 12:49
- 02.06.2021
- 205862
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38731
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 09:18
- 24.05.2012
- 31855
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29463
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27472
-
Легенда об аисте
- 22:00
- 23.07.2010
- 27254
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 26039
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25259
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24720
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 07:35
- 23.04.2011
- 24124


