Сівой даўніны сведкі

  • 4206
  • 00:00
  • 02.10.2008
  • Гомельская правда
Поделиться
— Ды ў нас толькі гармонікаў 17 штук, — усміхнуўся... намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Насовіцкай сярэдняй школы Добрушскага раёна В. П. Серпікаў. Ён жа адначасова і дырэктар школьнага краязнаўчага музея, які сёння з’яўляецца сапраўднай скарбніцай прадметаў народнага побыту.

Старадаўнія самавары, прасы на вуголлях, самапрадкі, ступы, жорны, куфэркі, посуд, чаравікі XIX-га стагоддзя, лапці, ліхтары, музычныя інструменты, прадметы побыту, нацыянальнае адзенне, вышытыя абрусы і ручнікі — усяго больш за 2000 экспанатаў...
Усё гэта ў музеі сістэматызавана. І пра ўсё Віктар Пятровіч можа расказваць бясконца, бо ён не толькі добры педагогог, але і сапраўдны энтузіяст музейнай справы. І з’явілася гэта скарбніца сялянскага побыту дзякуючы яго трыццацігадовым намаганням. Бо менавіта столькі гадоў працуе В. П. Серпікаў у мясцовай школе. Разам з калегамі і вучнямі яны шмат гадоў па крупінках збіралі ў навакольных вёсках  прадметы сялянскага ўжытку.
— Наш музей — выдатны наглядны дапаможнік для выхавання ў вучняў любові да роднага краю, павагі да продкаў, — падкрэслівае Віктар Пятровіч. — Дзеці маюць магчымасць ўбачыць тое хараство, што стваралі працавітыя рукі іх бабуль і прабабуль, дзядоў і прадзедаў.
Мікалай НОВІК

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей