Герой Сацыялістычнай Працы Віталь Ігнатавіч Жалязняк, які доўга кіраваў калгасам імя Леніна ў Пакалюбічах пад Гомелем, вельмі расчуліўся, калі цяперашні дырэктар яго роднай Уборкаўскай сярэдняй школы Лоеўскага раёна Рыгор Міхайлавіч Пятроў прынёс пагартаць рэліквію — класны журнал 1953 — 1954 гадоў. “Бацюхна, ды тут жа ўсе мае аднакласнікі, нашы адзнакі па рускай мове! — усклікнуў ветэран. — Шмат каго ўжо няма на свеце… А вось, паглядзіце, як вучыўся Сямён Сімуткін — адны пяцёрачкі! Вядомы канструктар, яго ідэі ўвасабляліся на Байкануры. Цяпер ён на пенсіі, жыве ў Краматорску. А родам ён з вёскі Грамыкі, што тут непадалёку. Патэлефаную яму сёння, раскажу пра свята Уборка”.
В італь Ігнатавіч разам з жонкай Аленай Іванаўнай, а таксама першы намеснік старшыні Лоеўскага райвыканкама Лідзія Долбікава, старшыня раённага Савета Сяргей Дземідзенка і многія іншыя госці сталі ўдзельнікамі цудоўнага свята ў вёсцы, яе “Дажынак-2008”.
А пачынаўся колісь Уборак на месцы ўрочышча Барок: 13 сем’яў з Зябраўкі былі першымі гаспадарамі на гэтай зямлі. Сваімі згадкамі шчыра падзяліўся патомак роду Курдзіных — Анатоль Піліпавіч, ветэран гаспадаркі.
Яшчэ да Вялікай Айчыннай і ў пасляваенны час, да 1956 года, калгас насіў назву тагачаснай абласной газеты “Палеская праўда”, шэфскую дапамогу ёй аказвалі журналісты нашага выдання. Таму і аўтар гэтых радкоў далучылася да віншаванняў ад імя калектыву старэйшай газеты рэспублікі — “Гомельскай праўды”. Салодкі прыз ад “ГП” атрымаў самы актыўны падпісчык нашай газеты, трактарыст Пётр Серафімавіч Курдзясоў.
На ўрачыстасці ў сельскім Доме культуры ўсе госці шчыра радаваліся сённяшнім дасягненням мясцовай гаспадаркі, што носіць назву КСУП “Ураджайны”. Ужо 15 гадоў дастойна кіруе ёй сын Дагестана Рыза Фірдзінавіч Рызаеў, яму нядаўна споўнілася 50. Сёлета тут намалацілі 7,5 тысячы тон зерня (прыбаўку дасць яшчэ і кукуруза). Нарыхтавана звыш 30 цэнтнераў кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы — толькі кукурузнага сіласу звыш 16 тысяч тон, назапашана 3 тысячы тон сена, 7 тысяч тон сенажу. Як зазначыў галоўны аграном гаспадаркі, ёсць намер на наступны год прырасці яшчэ на тысячу тон хлеба. 2009-ы будзе для вёскі са 121-гадовай біяграфіяй знакавым: Уборак ператворыцца ў аграгарадок. На адбудаванне будзе выдаткавана 18 мільярдаў рублёў.
Шквал апладысментаў гучаў у гонар перадавікоў гаспадаркі — удзельніка сёлетніх рэспубліканскіх “Дажынак” у Оршы — вадзіцеля Леаніда Зяленскага, камбайнераў Рыгора Рагачова, Сяргея Дарошчанкі, Юрыя Петрушэнкі, Аляксандра Гаўрыленкі і многіх іншых працаўнікоў, што пашчыравалі на роднай ніве. Дзе ж усіх пералічыш! А духмяным агромністым караваем пачаставалі ўсіх прысутных у зале. Старшыня сельскага Савета Марыя Германовіч і старшыня прафкама гаспадаркі Фарызат Рызаева прывіталі ардэнаносцаў — старэнькіх бабулек і дзядулек, якія аддалі бацькоўскай зямлі здароўе і сілы, ветэранаў Вялікай Айчыннай, што вызвалялі родны край. Напрыклад, 86-гадовая Ксенія Сяргееўна Ігнаценка, як пачалася вайна, гнала калгасны статак аж да расійскага Арла, не раз рызыкавала жыццём.
У адрас віноўнікаў урачыстасці вучні мясцовай школы, выхаванцы дзіцячага садка і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці СДК спявалі, танцавалі, дэкламавалі. Сапраўдным падарункам былі і выступленні камернага хору абласной філармоніі (кіраўнік Алена Сакалова) і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці з Холмеча Рэчыцкага раёна.
Падвялі на свяце і вынікі конкурсу на лепшае падвор’е — перамаглі сем’і Блізнец, Балюновых, Шапаравых, шмат і тых, хто атрымаў заахвочвальныя прызы. Была праведзена бяспройгрышная латарэя: 100 білетаў разляцеліся мігам, і ўсе, хто ўдзельнічаў, атрымалі “натурпрадукты” ўласнай вытворчасці.
З пакалення ў пакаленне ўборкаўцы перадаюць свае рамёствы. Ці не таму і цяпер на выставе ў фае Дома культуры вочы разбягаюцца ад вышываных ручнікоў, тканых посцілак, вырабаў з лазы і саломкі. І найбольш прадстаўлена твораў Валянціны Бярнацкай, шмат работ Ніны Блізнец, Марыі Якубенкі і іншых. А юныя жыхары вёскі спаборнічаюць на стварэнне герба Уборка. Упэўнена: ён будзе адметным, як і новая гісторыя аграгарадка. Апошнія тры месяцы тут сапраўдны дэмаграфічны выбух: нараджаюцца дзяўчынкі і хлопчыкі! Самая юная зараз — Дыяна Рызаева.
Хай усім вам шчасціць, уборкаўцы!
Тамара КРУЧЭНКА

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880