8 — 9 жніўня ў знакамітых палескіх вёсках Малыя, Вялікія Аўцюкі i ў г. Калінкавічы пройдзе VI Усебеларускі фестываль народнага гумару. Ён можа стаць на гэты раз міжнародным святам, бо ўдзел у iм маюць намер прыняць дэлегацыі гумарыстаў з Pacii i Украіны.
На незвычайнае відовішча можна прабіцца рознымі шляхами. Можна туды даехаць машынамі, цягніком, маршруткамі, на вараных, веласіпедамі i матацыкламі. Робіць туды рэгулярны рэйс, адзін у два гады, спецыяльны верталёт. Але на яго білетаў няма. Усе месцы занялі члены журы i аргкамітэта. Ім ўжо выдадзены запрашальнікі i памперсы.
Тых, хто даедзе да фестывалю, чакае дужа цікавая праграма.
У першы дзень можна быць сведкам i ўдзельнікам адкрыцця помніка Каласку i Калінцы. Ва ўрачыстай цырымоніі прымуць удзел усе наяўныя аўцюкоўцы, старыя i малыя, моцныя i не вельмі спрытныя, але ўсе гумарныя i жартаўлівыя. Кажуць, некаторыя з ix прыйдуць да таго помніка з усёй сваёй жыўнасцю — сабакамі, катамі, козамі, гусакамі, коньмі, цяліцамі. Там жа, прылюдна, з удзелам буслоў, сарок i вераб’ёў адбудзецца адкрыццё шыльды, дзе ў хуткім часе ўзнікне Аўцюкоўскі музей гумару з мясцовай карчмой, пяцізоркавай нач-лежкай, млыном-ветраком, кузняй ды цэлым сялянскім падвор’ем.
Пасля гэтых цырымоній усе госці, творчыя калектывы абласцей i Мінска пачнуць швэндацца па хатах i маёнтках у Малых i Вялікіх Аўцюках. Гаспадары бу-
дуць дэманстраваць сваю гасціннасць, сваё ўмельства ў народных промыслах, сваю мудрасць i дасціпнасць, а журы стане ацэньваць ix майстэрства ды дзяліць каштоўныя прызы.
Гулянне ў вёсках, якое плануецца да апоўначы, называецца “Скокі да ўпаду i смех да слёз”. Закончыцца яно феерверкам грандыёзным — для Аўцюкоў сур’ёзным.
На другі дзень свята пераносіцца ў Калінкавічы. Цэнтр горада, яго парк i вуліцы расквецяцца ўciмi колерамі вясёлкі. На мінулым фестывалі ў гэты дзень гулялі трыццаць тысяч чалавек. Думаю, аніякае жнівеньскае надвор’е не сапсуе настрой i сёлетнім удзельнікам свята. A ix чакаецца ўдвая болей!
Усе на свята будуць прапушчаны праз аўцюкоўскую мытню. Там ад вас запатрабуюць свежы, прыстойны анекдот альбо грошы. У парку вы зможаце стаць
удзельнікам прэзентацыі кнiгi “Аўцюкоўскія шуры-муры”, агледзець выстаўку гумарыстычных газет, выстаўку печаных скульптур па матывах народных i аўтарскіх баек, пабываць у “Аўцюкоўскім заапарку”, гарадку “Мёд i здароўе”, паўдзельнічаць у латарэі сельскагаспадарчай жыўнасці i выйграць пеўня-таптуна ці курачку-нясушку, парасёнка ці цялёнка. Там вас можа “зняць” шаржыст-маменталіст. Kaлi пашанцуе, пакаштуеце каля аўцюкоўскага бульбулятара пяршак — на дурняк, пап’яце аўцюкоўскую юшачку за мілую душачку, бу-дзеце сведкамі смешнай рыбалкі, сапраўднага піўнога шоу “Восьмае на свеце дзіва — гэта рэчыцкае пiвa”. Паглядзіце, як пeўнi б’юцца, а куры смяюцца, бег да парасячага візгу. Дзівам стане футбольны матч паміж аўцюкоўскімі жанчынамі i калінкавіцкімі мужчынамі “Мяч ганяць — не мяхі цягаць”.
Эпіцэнтр фестывалю — тры конкурсныя сцэны. На адной з іх адбудзецца ўрачысты абрад “Радзіны па-аўцюкоўску” — з бабінай кашай, кугаканнем немаўляці, падарункамі і пажаданкамі ад усіх дэлегацый свята.
Народжанае і ахрышчанае дзіця фестывалю вядзе сваіх аднагодкаў і крыху старэйшых сяброў на цэнтральную плошчу горада. Там адбудзецца конкурсная праграма ўсіх дзіцячых калектываў, якія прымаюць удзел у фестывалі гумару.
На другой пляцоўцы адбудуцца гульнёва-забаўляльныя праграмы.
На галоўнай сцэне фестывалю ўсе творчыя каманды будуць спаборнічаць у намінацыях: тэатр мініяцюр, прыпеўкі, жарты і анекдоты. Тут жа адбудзецца гумарыстычны чатырохбой паміж жартаўнікамі з аўцюкоўскіх вёсак, з вескі Спорава (Бярозаўскі раён), вёскі Баянічы (Любанскі раён), вёскі Дубіна (Валожынскі раён).
Вечарам у цэнтры горада ладзіцца вялікі гала-канцэрт з удзелам пераможцаў фестывалю і ганаровых гасцей — прафесійных майстроў эстрады. Краіна даведаецца пра лепшых народных гумарыстаў. Ім рыхтуюцца аўцюкоўскія ўзнагароды.
Закончыцца фестываль святочным салютам і начной дыскатэкай “Скачуць сёння да зары польку нават камары”.
Прыязджайце, прыходзьце, сябры, на вясёлае свята. Паверце паэту Міколу Маляўку, які аднойчы пабываў там:
Да Аўцюкоў, як цень,
Хадзіў я ў вечнай скрусе,
А там пацёрся дзень —
І цэлы год смяюся.
Даўно і я паверыў, што смех — дар Божы.
Смяюцца ўсе, але кожны па-свойму. Адзін смяецца, каб яго не чулі. Другі — на ўсю іванаўскую.
Адзін — як парася свянцонае, другі — як з гары едучы.
Смяецца рачная вада з балота, што яно зыбаецца.
Смяецца кацёл з гаршка, бо ён чорны.
Але ж смех не арэх — зуб не лупіць. Пасмяяцца — не пакалечыць. Ведаю адно: лепш жартаваць, чым гараваць.
Дык давайце, сябры, весяліцца, як гэта ўмеюць рабіць мае землякі-аўцюкоўцы. Іх дасціпныя жарты, анекдоты, падколкі, прыпеўкі, вясёлыя байкі — увесь гэты фальклор вельмі кранае душу кожнага чалавека. Кранае, бо аўцюкоўскі гумар народны, а не прыдуманы, не высмактаны з пальца, таму і мудры, смешны, павучальны.
Запрашаю ўсіх вясёлых людзей у госці да аўцюкоўцаў.
Уладзімір ЛІПСКІ,
старшыня журы Усебеларускіх фестываляў народнага гумару, ганаровы грамадзянін Калінкавіцкага раёна, лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі Беларусі

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880