Ад зажынак да дажынак прабяжыць час хутка...

  • 1567
  • 00:00
  • 19.07.2008
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
Са старадаўняга прыгожага абраду зажынак пачалі на гэтым тыдні жніво хлебаробы КСУП iмя І. П. Мележа Хойніцкага раёна. Да камбайнераў завіталі жанчыны-жнейкі, якія калісьці сярпамі ўбіралі збажыну на гэтых палетках. Зноў жа па традыцыі зрэзалі сярпамі спелыя каласы і звязалі іх у сноп.
А затым з песняй ды шчырымi пажаданнямi паспяховай працы падчас жніва ўручылі першы сноп камбайнерам гаспадаркі, братам Аляксандру і Васілю Кузьменкам (на здымку).
Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Васіль Каральчук, сёлета збожжавыя культуры трэба скасіць на плошчы ў 1,5 тысячы гектараў. У асноўным гэта пшаніца, ячмень і трыцікале. Першыя дні жніва паказалі, што сярэдняя ўраджайнасць складзе не менш за 40 цэнтнераў з гектара.
Падыходзіць да заканчэння ўборка рапсу, які займае сёлета ў гаспадарцы 490 гектараў. Атрымалі нядрэнны намалот — ужо больш за 760 тон насення пры ўраджайнасці амаль 25 цэнтнераў з гектара. Убраць гэтую культуру засталося ў гаспадарцы на плошчы менш за 150 гектараў.
Мікалай Бяльковіч

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей