Сам зрабіў — сам зайграў!

  • 1321
  • 00:00
  • 12.07.2008
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
На гармоніку іграць Іван Васільевіч Лялюхаў навучыўся яшчэ ў васьмігадовым узросце. Вясковы хлопец з паселка Камунар Буда-Кашалёўскага раёна тады, у пасляваенныя гады, быў вельмі запатрабаваны ў аднавяскоўцаў, бо ніводная вечарынка не абыходзілася без галасістага, пявучага гармоніка. Менавіта аб такім музыкальным інструменце марыў юнак, пакуль не вырашыў паспрабаваць зрабіць гармонік самастойна. І хоць першыя экзэмпляры былі недасканалымі, упартасці і надзеі майстар не губляў. І ўвесь вольны час — а працаваў Іван Васільевіч шмат гадоў вадзіцелем пасажырскага аўтобуса — аддаваў любімай справе.
Цяпер яму ўжо 73 гады, але па-ранейшаму на рабочым століку ў невялікай кватэры трохпавярховага жылога дома ў цэнтры пасёлка ляжаць металічныя і драўляныя нарыхтоўкі да чарговага гармоніка. Колькі іх зрабіў за мінулыя дзесяцігоддзі, майстар дакладна і не ведае. Кажа, недзе каля сотні, і ўсе разышліся па Буда-Кашалёўшчыне і суседніх раёнах. Як чалавек творчы, Іван Лялюхаў прыдумаў спецыяльны механізм галасавой часткі гармоніка, каб пры націску кнопкі клавіятуры гучалі не ў адзін, як звычайна, а адразу ў два галасы. Тады гармонік не проста іграе — ён пераліваецца шматгалоссем, бярэ за душу непаўторным тэмбрам. Вось такі інструмент зараз і заканчвае самабытны майстар з Камунара.
Мікалай Бяльковіч

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей