У пашане азімае жыта

  • 1901
  • 00:00
  • 26.06.2008
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться
Азімыя культуры, і ў асаблівасці жыта, у любы, нават самы складаны па кліматычных умовах год у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Губічы” Буда-Кашалёўскага раёна даюць высокія намалоты. Таму пад іх пастаянна і адводзяцца вялікія плошчы. Сёлета азімае жыта займае сотні гектараў. Восенню яго пасеялі ў сціслыя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні, а вясной удосталь падкармілі мінеральнымі тукамі. Унеслі таксама прэпараты супраць пустазелля і хвароб. Таму пасевы густыя, высокія, каласы наліваюцца буйным зернем.
— Віды на ўраджай выдатныя,— падкрэслівае старшыня кааператыва М. А. Рыбік. — Думаю, што з кожнага гектара выйдзе не менш чым па сорак цэнтнераў збожжа. А такая высокая ўраджайнасць для жыта ў вобласці — рэдкасць. У нашай гаспадарцы добрыя віды на ўраджай маюць і іншыя сельскагаспадарчыя культуры. Таму валавы збор збожжа плануем у параўнанні з леташнім павялічыць не менш чым на дзесяць працэнтаў.
Але не той хлеб, што ў полі, а той, што ў амбары. Наперадзе хлебаробаў чакае адказная пара — уборка вырашчанага ўраджаю. Зараз поўным ходам побач з іншымі неадкладнымі работамі вядзецца і падрыхтоўка да жніва. Ужо ачышчаны і пабелены складскія памяшканні. Да рамонту збожжаачышчальнага і сушыльнага комплексаў прыступілі значна раней, чым у папярэднія гады.
Своечасова ў гаспадарцы паклапаціліся аб рамонце і тэхнічным аглядзе камбайнаў. Упершыню тут на жніве будуць працаваць толькі айчынныя камбайны вытворчасці “Гомсельмаша”. Усяго іх зараз пяць. Да жніва плануецца з гомельскага прадпрыемства завезці яшчэ адзін новы “КЗС-10К”. Падабраны і экіпажы. Камбайны павядуць у поле Аляксандр Капанцоў, Валерый Нікалаенка, Фёдар Самойленка і іншыя вопытныя камбайнеры.
— Ужо ў першай палове ліпеня пачнуць паспяваць збожжавыя культуры. Паколькі мы загадзя падрыхтаваліся да жніва, то не марудзячы выбарачна пачнем уборку, — адзначае М. А. Рыбік.
Добрыя віды на ўраджай таксама ў эксбазах “Пянчын” і “Уваравічы”, сельгаскааператывах “Крыўск”, “Гусявіца” і іншых гаспадарках раёна.

Сцяпан БАЛОТКІН


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей