Памочнік хоць малы, ды ўдалы

  • 1635
  • 00:00
  • 26.06.2008
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться

Летні час для вясковых жыхароў заўжды напружаны. Трэба ў полі і на агародзе паспець, хатнюю жывёлу дагле-дзець, сена назапасіць. Касавіцай траў і заняты зараз вяскоўцы, што трымаюць у асабістай гаспадарцы кароў, коз ці авечак.

Менавіта такой справай і заняты ў гэтыя дні пенсіянеры Зінавенка з Гліннай Слабады Рэчыцкага раёна. Мікалай Несцеравіч і Марыя Раманаўна спяшаліся пагрузіць на воз высушанае сена, бо хмарылася неба перад дажджом. Дапамог у гэтай справе ўнук Сяргей, шасцікласнік адной з калінкавіцкіх школ, які госціць падчас канікулаў у дзядулі з бабуляй. Тыя не нарадуюцца — памочнік хоць невялікі, ды спрытны! Граблямі так умела вакол воза шчыруе — залюбуешся!

Мікалай Бяльковіч


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей