За два дні — 500 тон сена

  • 1245
  • 00:00
  • 19.06.2008
  • С. ДОРОЖНЫЙ
Поделиться
У апошнія дні сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Уцеўскі” Добрушскага раёна вялікую ўвагу надае нарыхтоўцы сена. І вынікі выдатныя. Толькі за два дні было запрасавана паўтысячы тон гэтага пажыўнага корму.
— Гэта рэкордная на корманарыхтоўцы раёна выпрацоўка, — падкрэслівае старшыня райвыканкама В. Ф. Мохарава. — Прыемна глядзець на гатовыя рулоны пахучага сена. Яго ў гэтай гаспадарцы нарыхтавана ўжо больш за тысячу тон.
Як адзначыла Вольга Фёдараўна, выдатна арганізавана работа на сенажацях у СВК “Калінінскі”, РСВУП “Насовічы”, іншых сельгаспрадпрыемствах раёна. Агульнымі сіламі нарыхтавана больш чым адзінаццаць тон сена. А гэта палавіна да запланаванага. Штодзённа растуць і запасы сенажу. Усяго на ўмоўную галаву жывёлы ёсць ужо амаль па пяць цэнтнераў кармавых адзінак.

С. ДАРОЖНЫ


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей