Зіма спытае: ці ўдосталь сена?

  • 1394
  • 00:00
  • 14.06.2008
  • Николай БЕЛЬКОВИЧ
Поделиться
З ранку да позняга вечара поўняцца гулам тэхнікі лугі і сенажаці сельгаспрадпрыемстваў Ельскага раёна. Травы выраслі добрыя, таму ўбраць іх на сена трэба як мага хутчэй, каб разлічваць і на другі ўкос.Ужо больш паловы нарыхтавана сена ад таго, што запланавана, у КСУП “Млынок” (на здымку). Як паведаміў старшыня гаспадаркі Аляксандр Каўдзерка, з першага ўкосу трэба назапасіць 400 тон сена. Адных толькі кароў у дойным статку налічваецца больш за 450 галоў, таму і кармоў неабходна назапасіць на зіму ўдосталь.
Добрасумленна працуюць на сенанарыхтоўцы Віктар Трубовіч, Юрый Копач і іншыя механізатары гаспадаркі.

Мікалай БЯЛЬКОВІЧ


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей