Першымі світанне сустракаюць касцы

  • 1537
  • 00:00
  • 12.06.2008
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться

Сёлета некалькі пазней, чым планавалася, пачалі касавіцу ў Кармянскім раёне. Вясеннія халады і засуха замарудзілі развіццё траў. Але, калі пацяплела і прайшлі дажджы, яны хутка пайшлі ў рост.
Сёлета, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, лугі і пашу добра падкармілі мінеральнымі ўдабрэннямі. Таму паўсюдна пакосы багатыя травой.
— Зараз работы па нарыхтоўцы кармоў з кожным днём набіраюць тэмпы, — падкрэсліў начальнік райсельгасхарчу В. Д. Андрыянаў. — Каб захаваць высокія пажыўныя якасці назапашаных кармоў, мы прымаем неабходныя захады, хутка ўбіраем травы. Работы на сенажацях пачынаюцца вельмі рана і вядуцца на працягу ўсяго светлавога дня. Людзі працуюць арганізавана, старанна. Але поспех забяспечвае яшчэ і тое, што сёлета ва ўсіх гаспадарках набылі шмат новай высокапрадукцыйнай кормаўборачнай тэхнікі, у тым ліку і касілак. Вечарам таго ж дня ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Багданавічы” былі задзейнічаны тры новыя касілкі: самаходная, прычапная і навясная.
— Для касьбы і здраблення траў выкарыстоўваем таксама камбайн “КЗР-10” з адпаведнай прычэпкай, — расказвае дырэктар сельгаспрад­прыемства У. І. Ігнаценка. — Як ка­жуць, світанне ў нас зараз першымі сустракаюць касцы. Яны, як правіла, выязджаюць на работу да ўзыходу сонца. Днём у самую спякоту адпачываюць, а потым зноў за справу...
Трава зараз скошваецца на зялёную падкормку для жывёлы, на сянаж і сена. Уладзімір Іванавіч зазначае, што ў першыя дні касавіцы асноўную стаўку рабілі на сянаж, а зараз увага сканцэнтравана на назапашванне сена. Удзельнікам зялёнага жніва створаны ўсе неабходныя ўмовы для плённай працы.
Зараз у раёне за суткі нарыхтоўваецца прыкладна 300 тон сена і 1000 — сенажу, або ў два разы больш, чым у першыя дні корманарыхтоўкі.

Сцяпан БАЛОТКІН


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей