Па выніках работы ў жывёлагадоўлі за мінулы год да ліку лідэраў спаборніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі аднесла і сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Губічы” Буда-Кашалёўскага раёна.
У сярэднім ад каровы летась тут упершыню за гісторыю гаспадаркі атрымана амаль па шэсць з палавінай тысяч кілаграмаў малака, што значна больш, чым у папярэднім годзе.
Зараз статак знаходзіцца на пашавым утрыманні. У сярэднім ад каровы за суткі жывёлаводы надойваюць па 18 кілаграмаў малака — амаль на два з палавінай кілаграмы больш, чым за адпаведныя дні летась. Кааператыў па гэтым паказчыку ўпэўнена займае першае месца ў раёне.
— Такога поспеху дабіваемся дзякуючы прымяненню перадавых тэхналогій у жывёлагадоўлі, стараннасці людзей і добрай арганізацыі іх працы, — расказвае старшыня СВК М. А. Рыбік. — Вельмі важна і тое, што зімой і летам пагалоўе ўдосталь забяспечваем паўнацэннымі рацыёнамі.
Вось і зараз штодзённа на карову выдзяляецца не менш чым 60 кілаграмаў зялёных кармоў.
Адначасова трава скошваецца і для стварэння трывалай кармавой базы на зіму. З першых дзён касавіцы ў сельгаспрадпрыемстве асноўная стаўка робіцца на сена, запасы якога з кожным днём папаўняюцца.
С. ДАРОЖНЫ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


