Травы, травы не паспелі...

  • 1346
  • 00:00
  • 03.06.2008
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться
Сёлета да касавіцы ў вобласці прыступілі крыху пазней, чым у папярэднія гады.
— На гэта былі аб’ектыўныя прычыны, — падкрэсліў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама М. С. Калеснікаў. — З-за вясенніх працяглых халадоў замарудзілася развіццё многіх відаў траў, асабліва цімафееўкі і канюшыны. Але ўжо ў трэцяй дэкадзе мая да касавіцы выбарачна прыступілі ў многіх гаспадарках вобласці, а на гэтых днях корманарыхтоўчыя работы пачалі набіраць тэмпы паўсюдна.
На ўчарашні дзень па вобласці было скошана 59865 гектараў траў першага ўкосу, што складае 19 працэнтаў да задання. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 0,95 цэнтнера кармавых адзінак. У Нараўлянскім раёне гэты паказчык складае 2,53 цэнтнера. А ў КУП “Ула-дзімірскі-Галоўчыцы”, як паведаміў начальнік райсельгасхарчу А. Ф. Матарас, скошана ўжо больш за трэць плошчы траў і нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы звыш трох цэнтнераў кармавых адзінак. Добрае забеспячэнне статка кармамі дало магчымасць гэтаму сельгаспрадпрыемству за апошнія гады рэзка павялічыць вытворчасць малака і мяса.
Актыўна вядзецца нарыхтоўка кармоў у гаспадарках Лоеўскага, Брагінскага і некаторых іншых раёнаў. Да перадавікоў падцягваюцца і дабрушане. У мінулую нядзелю яны прыбавілі на 0,33 цэнтнера кармавых адзінак. Прыкладна на такую выпрацоўку выйшлі ў Гомельскім і Хойніцкім раёнах. Але некаторыя раёны на старце марудзяць, прыбаўляюць за дзень менш чым па 0,15 цэнтнера кармавых адзінак у той час, калі па вобласці стаіць задача штодзённа забяспечваць прырост на 0,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Зараз растуць запасы сенажу, якога закладзена ўжо звыш 80 тысяч тон. А вось сена назапашана ўсяго трынаццаць тысяч тон. А яго ж сёлета трэба нарыхтаваць больш за 430 тысяч тон. Таму сенаўборачныя работы трэба тэрмінова паскараць і адначасова паляпшаць іх якасць.

Сцяпан БАЛОТКІН


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей