“Каралева” палёў пашырае межы

  • 1212
  • 00:00
  • 22.05.2008
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться
На працягу апошніх трох гадоў у Добрушскім раёне асаблівае значэнне надаецца пасевам “каралевы” палёў — кукурузе. Плошчы пад яе павялічаны з трох да васьмі тысяч гектараў. Узяты курс і на павышэнне ўраджайнасці гэтай культуры. Удасканалена тэхналогія яе вырошчвання. Для гэтага закуплена многа навейшай пасяўной, глебаапрацоўчай і ўборачнай тэхнікі, мінеральных удабрэнняў, сродкаў барацьбы з пустазеллем і хваробамі раслін. Вось і зараз паўсюдна арганізавана хімічная праполка пасеваў. Найбольш эфектыўна гэта работа вядзецца ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Жгунскі”, сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Калінінскае” і іншых сельгаспрадпрыемствах раёна.
Як паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу М. М. Камяк, сёлета ў кармавым балансе грамадскага пагалоўя, улічваючы і зялёную падкормку, кукурузны корм зойме больш чым 70%. Гэта дазволіць рэзка павялічыць вытворчасць малака і мяса. Значную частку прыбаўкі прадукцыі жывёлагадоўлі вырашана атрымаць за кошт кукурузы і ў цэлым па вобласці. Таму ва ўсіх раёнах зроблена стаўка на вырошчванне “каралевы” палёў. Сёлета яна займае больш за 165 тысяч гектараў , а летась не было і 120. У ліку першых правялі яе сяўбу і прыступілі да апрацоўкі пасеваў у Мазырскім, Рагачоўскім, Лоеўскім, Светлагорскім і некаторых іншых раёнах.

Сцяпан БАЛОТКІН


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей