На выязным абласным семінары-нарадзе ў Акцябрскім раёне па пытаннях выканання прагнозных паказчыкаў у аграрным сектары за студзень — красавік 2008 года прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон і яго першы намеснік А. В. Баранаў.
На нарадзе падкрэслівалася, што работнікі ферм вобласці за чатыры месяцы дабіліся пэўных поспехаў. Прагнозныя паказчыкі па валавой вытворчасці малака выкананы на 111,5%. Павысіўся сярэдні надой ад каровы. Прыемна, што выходзяць з прарыву раёны, якія раней пастаянна адставалі. Напрыклад, жлобінскія жывёлаводы павялічылі валавыя надоі малака ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам на 21,2%, а рагачоўскія — на 16,5%. Паступова заваёўвае перадавыя пазіцыі ў галіне Добрушскі раён. Але, на жаль, так абстаяць справы не ўсюды. Не выканалі прагнозныя паказчыкі ў Лельчыцкім, Кармянскім і некаторых іншых раёнах. Трэба лепш наладзіць работу не толькі ў жывёлагадоўлі, а і ў іншых галінах аграрнікам Хойніцкага, Чачэрскага раёнаў. Ды і ў цэлым па вобласці спаўна не выкарыстоўваюцца рэзервы і магчымасці па нарошчванню аб’ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыі. У асобных сельгаспрадпрыемствах застаюцца нізкімі прывагі маладняку буйной рагатай жывёлы на дарошчванні і адкорме. Ёсць праблемы ў свінагадоўлі і раслінаводстве, арганізацыі працы людзей на палях і фермах. У некаторых гаспадарках не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання перадавікоў, парушаюцца працоўная і тэхналагічная дысцыпліны.
У ходзе семінара-нарады яго ўдзельнікі наведалі фермерскую гаспадарку У. А. Чубенкі, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Маісееўка”.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


