...Дом знаходзіўся ў ціхім завулку і патанаў у квецені яблыні і грушы.
— Адразу, як пачалі ставіць хату, сад з жонкаю пасадзілі. Маленькія былі дрэўцы, кволенькія, а зараз вунь як вымахалі, — згадвае Васіль Іванавіч Якаўлеў, гаспадар дома. У свае 93 ён выглядае яшчэ малажава і размову вядзе дакладна і тактоўна.
— У 1978 годзе, пасля таго як зволіўся ў запас, жонка ўгаварыла пераехаць да яе на радзіму. Насовічы спадабаліся мне, месца тут ціхае, спакойнае, — дзеліцца ветэран. — За агародамі хмызняк пачынаецца, за ім рачулка. Уць пятляе між купінамі, прабівае сабе шлях у больш шырокае русла.
Гаспадар вядзе мяне ў хату. Ён нетаропка вядзе размову, падмацоўваючы сказанае фотаздымкамі. Вось аблічча яго бацькі на пажаўцелым ад часу кадры, з 1916-га… Ішла першая сусветная вайна. Іван Аляксеевіч Якаўлеў, рабочы Пуцілаўскага завода, ляжыць ля свайго кулямёта і напружана чакае. Вось-вось павінна пачацца чарговая атака. Ён намацвае ў кішэні шыняля пакамечаную паперку. Гэтую лістоўку далі пачытаць таварышы з суседняга ўзводу. Ён дастае лісток, затым асцярожна кладзе паперку ў кішэню. Прачытае пасля атакі...
А раніцай знайшлі цела забітага кулямётчыка. Дома ж засталіся жонка з немаўляткам на руках — хлопчыкам Васільком. Доўгія гады Васіль Іванавіч захоўваў апошняе бацькава пісьмо і тую лістоўку, потым перадаў у музей Вялікай Айчыннай вайны ў Архангельску.
1936 год. Юнак закончыў Архангельскі марскі тэхнікум. Праз год па камсамольскаму набору ідзе ў ваенна-марскі флот, яшчэ праз год паступае ў вучылішча сувязі ў г. Ламаносаве.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, служыў радыстам на Балтыйскім флоце. Мараку не аднойчы даводзілася весці бой на беразе, праяўляючы цвёрды характар. Да гэтага абавязвала само званне марака-балтыйца. Кулі не мінулі яго: двойчы быў паранены. Першы раз — пад Рыгай, другі — пад Ленінградам. Пасля першага ранення ў шпіталі доўга не затрымаўся, а пасля другога амаль паўгода правёў пад наглядам медыкаў. Як толькі адчуў сябе крыху лепш, адразу стаў прасіцца на фронт. З франтавых пісем ведаў, што многія ўжо там, адкуль ніколі не вернуцца. У гэты час пад Сталінградам вырашаўся зыход Вялікай Айчыннай.
...Пад варожым агнём караблі Волжскай флатыліі перавозілі з левага берага ў Сталінград дзесяткі тысяч байцоў, тысячы тон боепрыпасаў і прадуктаў харчавання. У гэты адказны час асаблівае значэнне мела наладжаная сувязь суднаў з каманднымі пунктамі. Гэта было ўскладзена на падначаленых Васіля Якаўлева.
Дзейнічаць сувязістам даводзілася ў цяжкіх умовах. Вораг вёў моцны артылерыйскі і мінамётны абстрэл. Аднойчы групе маракоў на чале з Якаўлевым было даручана забяспечыць карэкціроўку агню дывізіёна бранякатэраў. Воіны неўпрыкмет перабраліся на другі бераг Волгі і пачалі выкананне задання. Хутка гітлераўцы выкрылі карэкціровачны пункт і адкрылі па ім шквальны агонь. Васіль Іванавіч Якаўлеў і яго памочнік старэйшы матрос В. Гарэлаў былі цяжка паранены.
— Здавалася, што словы “стаяць насмерць” былі не лозунгам, а звычайнымі адносінамі да даручанай справы. — Васіль Іванавіч праз акуляры кінуў позірк у мой бок. — Пад Сталінградам чалавек, узброены аўтаматам, некалькімі гранатамі і кулямётам, лічыў сябе той сілай, якая магла стрымаць націск многіх немцаў.
З гонарам успамінае Васіль Іванавіч таварышаў, якія абаранялі гарадскі элеватар. Некалькі сутак адбівалі шалёныя атакі ворагаў смельчакі. Фашысты неаднаразова прапаноўвалі воінам здацца, абяцаючы захаваць ім жыццё. Адказ іх быў адзін: “Рускія ў палон не здаюцца”. Яны загінулі, выконваючы свой грамадзянскі абавязак.
...Ужо некалькі дзён група маракоў стрымлівала моцныя атакі ворага. І не толькі стрымлівала. На зыходзе трэцяга дня з крыкам “ура” Васіль Іванавіч са сваімі таварышамі падняўся ў атаку. Пакуль у вячэрнім небе гарэла ракета, бязлітасна “касіў” фашыстаў. Нечакана з правага фланга засвісталі кулі. Адгадаўшы задумку ворага, які спрабаваў узяць у палон, Якаўлеў блізка падпусціў да сябе праціўніка і зноў адкрыў агонь.
Неўзабаве нашы войскі пачалі аперацыю па ліквідацыі ворага. Пасля ўзяцця ў палон 330-тысячнай нямецкай групіроўкі Якаўлеў наведаў Мамаеў курган, узяў там жменьку палітай крывёю зямлі. Доўга захоўваў яе, данёс да Берліна.
Пасля Перамогі Васіль Іванавіч зноў вярнуўся на Балтыку. Служыў на розных караблях, выхаваў нямала талковых спецыялістаў. А калі зволіўся ў запас, працаваў інжынерам на адным з рыжскіх прадпрыемстваў, быў адзначаны дзвюма граматамі Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР.
Ветэран вайны паказвае лісты па-дзякі, граматы за вызваленне Румыніі, узяцце Берліна.
— Гэта вам на памяць аб нашай сустрэчы. Хай яны захоўваюцца ў вашым музеі. Памяць, веданне гісторыі свайго народа, любоў да роднага краю і зямлі — тая аснова, на якой можа вырасці сапраўдны патрыёт. На развітанне Васіль Іванавіч дастаў з шафы свой марскі кіцель. Ордэны Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, медалі “За абарону Сталінграда”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна” ззялі і пераліваліся на сонечным святле.
Віктар Серпікаў,
вёска Насовічы
Добрушскага раёна

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880