Клопат хлебаробаў

  • 1559
  • 00:00
  • 13.05.2008
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться

Нягледзячы на святочныя дні, у першай дэкадзе мая пасяўныя работы на палях вобласці вяліся паскоранымі тэмпамі. Першымі рапартавалі аб заканчэнні сяўбы хлебаробы Петрыкаўскага, Светлагорскага і Кармянскага раёнаў. Актывізавалі работы ў гаспадарках Веткаўскага, Брагінскага, Хойніцкага і іншых раёнаў. А ўсяго па вобласці засеяна 332380 гектараў, што складае 82% да плана.
У шасці раёнах пасадзілі ўжо і бульбу, а ў астатніх вядуць пасадку клубняў на апошніх гектарах. У Рэчыцкім і Рагачоўскім раёнах гэта культура займае найбольшыя плошчы — па 1100 гектараў.
На гэтым тыдні асноўная ўвага сканцэнтравана на сяўбе кукурузы на сілас і зялёную падкормку. На зерне “каралева палёў” пасеяна ўжо. А вось мазыране першымі ў вобласці пасеялі яе на ўсёй плошчы. Заканчваюць работы ў Светлагорскім і Кармянскім раёнах. Трэба адзначыць, што сёлета плошчы пад кукурузу паўсюдна расшыраны прыкладна на трэць. У цэлым па вобласці культура зойме амаль 170 тысяч гектараў. Узяты курс і на павышэнне ўраджайнасці.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей