Колькі і жыве на свеце пенсіянерка Г. С. Шчарбакова, былая работніца Турскай сортавыпрабавальнай станцыі Рагачоўскага раёна, ні адзін дзень не абыходзілася без бульбы. І не толькі яна. Усе вяскоўцы любяць нашу беларускую бульбачку. Таму з задавальненнем вырошчваюць яе на прысядзібных участках і ў гаспадарцы. Больш таго, у Турску разводзяць высокаўраджайныя насенныя клубні і рэалізуюць іх іншым сельгаспрадпрыемствам раёна, часткова і вобласці. У гадавальніку на адным гектары разводзіцца некалькі дзесяткаў сартоў, а лепшыя потым вырошчваюцца на полі, якое займае сто гектараў.
Летась найбольш ураджайным аказаўся сорт “Карэта”, які даў па 415 цэнтнераў клубняў на гектары. Таму сёлета пад яго плошча расшырана з дваццаці гектараў да трыццаці. Вырошчваецца таксама бульба “Скарб”, “Лугаўскі”, “Адзісей”, іншых сартоў.
— Да пасадкі бульбы сёлета прыступілі вельмі рана ў параўнанні з папярэднімі гадамі, — зазначыў галоўны аграном станцыі А. А. Ясонаў. — На новай сучаснай бульбасаджалцы, якую мы набылі летась, перадавы механізатар Віктар Русін зараз за дзень садзіць клубні на пяці гектарах, а бывае і на большай плошчы. Вадзіцель Уладзімір Нуждзін своечасова забяспечвае загрузку саджалкі насеннымі клубнямі. Праз дзень-два уключым у работу і яшчэ адзін пасадачны агрэгат.
З апярэджаннем графіка рыхтуецца і глеба. Сёлета з разліку на гектар уносіцца звыш сарака тон арганікі. Хутка і якасна пры дапамозе новай фрэзы “Базылер” Уладзімір Савіцкі наразае барозны. Стараннасцю вызначаюцца і іншыя механізатары. Прадумана аплата працы людзей. За звышпланавую работу расцэнкі падвойваюцца. Прама ў полі хлебаробы забяспечваюцца гарачым харчаваннем, якое добра гатуецца ў Рагачоўскім кафэ “Брыганціна”.
— Паколькі попыт на насенне нашай бульбы ў сельгаспрадпрыемствах расце, то ўжо сёлета ўраджайнасць і валавы збор клубняў вырашана павялічыць больш чым напалавіну, — гаворыць дырэктар сортавыпрабавальнай станцыі С. У. Якаўлеў. — Заадно хачу напомніць, што гаспадаркі, якія закупляюць у нас насенны матэрыял, як правіла, дабіваюцца высокіх ураджаяў бульбы.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880