I 70 цэнтнераў не мяжа

  • 1246
  • 00:00
  • 24.04.2008
  • Степан БОЛОТКИН
Поделиться
Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Чырвоны сцяг” — перадавая гаспадарка не толькі ў Рэчыцкім раёне, а і ў рэспубліцы. Тут пастаянна вырошчваюцца высокія ўраджаі збожжавых і зернебабовых культур, расце валавы збор хлеба. А летась быў самы шчодры на ўраджай год за ўсю гісторыю сельгаспрадпрыемства. На круг тут атрымалі больш 70 цэнтнераў збожжа. Але ў гаспадарцы лічаць, што і гэта не мяжа. Сёлета тут стараюцца памножыць дасягнутае — атрымаць не менш 75 цэнтнераў. Таму як ніколі рана падрыхтавалі да вясны тэхніку і высокакласны насенны матэрыял, а значную частку арганікі пад ураджай 2008 года завезлі яшчэ з восені. Вельмі рана ў адрозненне ад папярэдніх гадоў пачалі і палявыя работы. Нягледзячы на тое, што раннія збожжавыя займаюць плошчу ў 2700 гектараў, пасеялі іх аднымі з першых у раёне і на высокім агратэхнічным узроўні. Паралельна правялі і падкормку азімых культур мінеральнымі ўгнаеннямі.
— Поспеху ў першую чаргу дабіваемся дзякуючы прымяненню інтэнсіўных тэхналогій на вырошчванні сельгаскультур, вопыту і самаадданасці хлебаробаў, — расказвае старшыня кааператыва В. С. Панчанка. — На ўсіх палявых работах выкарыстоўваем сучасную высокапрадукцыйную тэхніку.
— Арганізавана праходзіць сяўба яравых культур і ў іншых гаспадарках Рэчыцкага, а таксама Добрушскага, Кармянскага і некаторых іншых раёнаў, — зазначае начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама М. С. Калеснікаў. — Дарэчы, кармянцы, якія некалькі адставалі ў пачатку палявых работ, значна павысілі тэмпы і працягваюць нарошчваць іх. У іншых раёнах у апошнія дні таксама адчуваецца павышэнне працоўнай актыўнасці хлебаробаў. Тут варта адзначыць, што, нягледзячы на пастаянныя дажджы ў другой дэка­дзе красавіка, паўсюдна раннія збожжавыя пасеялі ў вызначаныя тэрміны. Непагадзі супрацьпаставілі старанную і арганізаваную работу людзей, умелае манеўраванне тэхнікай з улікам асаблівасцей кожнага поля.
Усяго з планавых 362883 гектараў яравых культур засеяна ўжо больш чым 200 тысяч гектараў. Заканчваецца падрыхтоўка глебы пад бульбу, кукурузу, іншыя больш познія яравыя культуры. Дарэчы, пасадка бульбы пачалася ва ўсіх раёнах, і яе тэмпы павышаюцца з кожным днём. Асабліва хутка і якасна вядзецца работа на бульбяных палетках  у Рэчыцкім і Рагачоўскім раёнах, дзе клубні займаюць найбольшую плошчу — па 1100 гектараў.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей