Па добрай традыцыі хлебаробы камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства імя Мележа ў ліку першых у Хойніцкім раёне пачынаюць сяўбу ранніх збожжавых культур і першымі заканчваюць яе.
Не стала выключэннем і сёлетняя вясна. У мінулую нядзелю вечарам тут пасеялі апошнія гектары ранніх збожжавых. Летась у гаспадарцы намалацілі па 28 цэнтнераў хлеба з гектара, а сёлета маюць намер перасягнуць рубеж у трыццаць цэнтнераў.
Павысіць ураджайнасць плануюць і ў КСУПе “Агракамбінат “Віць”, некаторых іншых гаспадарках раёна, дзе таксама сяўбу збожжавых ужо завяршаюць.
— Ды і ў цэлым па раёну падыходзім да фінішу, — падкрэслівае начальнік райсельгасхарчу Н. А. Слесарэнка. — Сёння асобныя сельгаспрадпрыемствы прыступілі да пасадкі бульбы. Адначасова заканчваем падрыхтоўку глебы пад кукурузу, іншыя больш познія яравыя культуры.
Зараз Хойніцкі раён лідзіруе ў вобласці па тэмпах сяўбы. Тут пасеяна ўжо 87% ад запланаванага. Высокімі тэмпамі вядуцца таксама пасяўныя работы ў Петрыкаўскім , Брагінскім, некаторых іншых паўднёвых раёнах. І тут большасць гаспадарак выходзяць на фініш.
Як паведаміў рэдакцыі начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама М. С. Калеснікаў, у цэлым па вобласці на ўчарашні дзень было пасеяна ўжо 65% ранніх збожжавых культур да плана. У той жа час трэба зазначыць, што асобныя раёны не выйшлі і на 50%. Напрыклад, у Кармянскім раёне пасеяна на ўчарашні дзень менш палавіны запланаванай плошчы.
У аблсельгасхарчы падкрэсліваюць, што на гэтым тыдні сіноптыкі абяцаюць добрае надвор’е, а таму трэба актывізаваць палявыя работы, завяршыць паўсюдна сяўбу ранніх збожжавых культур і павысіць тэмпы падрыхтоўкі да сяўбы больш позніх яравых культур. Усё яравое поле ў вобласці займае 363,2 тысячы гектараў. У адносінах да гэтай плошчы пасеяна пакуль 24% .
Варта напомніць, што перад хлебаробамі Гомельшчыны ў 2008 годзе стаіць задача намалаціць мільён тон хлеба. У немалой ступені ад работы на вясеннім полі ў гэтыя дні залежаць і канчатковыя яе вынікі.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880