Любы вясковы чалавек скажа, што найбольш малака каровы даюць летам, калі ўтрымліваюцца на высокапажыўных зялёных кармах. У прынцыпе гэта так. Але ў Буда-Кашалёўскім раёне ёсць сельгаспрадпрыемствы, дзе і зімой сутачныя надоі ад каровы дасягаюць амаль пуда. У першую чаргу работнікі райсельгасхарчу прыводзяць у прыклад сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Губічы”. Тут прыбаўка ў параўнанні з адпаведнымі леташнімі днямі складае чатыры кілаграмы на карову.
— У нас я не ведаю гаспадаркі, дзе б і летам былі такія высокія надоі, як тут зімой, — зазначыла адна з аператараў машыннага даення кароў, якая ў канцы мінулага года пераехала ў Губічы з Акцябрскага раёна. — Тутэйшым жывёлаводам можна пазайздросціць. У іх заработная плата ў некалькі разоў вышэйшая, чым у маёй былой гаспадарцы. І працаваць лепш. Так што хутка ўся наша сям’я пераедзе сюды.
— З кадрамі ў жывёлагадоўлі праблем няма, — зазначае старшыня кааператыва М. А. Рыбік. — Па меры магчымасці расшыраем вытворчасць і ствараем на фермах новыя рабочыя месцы. І адразу ж на іх падбіраем старанных людзей, у тым ліку і з іншых гаспадарак, адкуль яны і просяцца да нас.
Міхаіл Аляксеевіч падкрэслівае, што на малочнатаварныя фермы людзі ахвотна ідуць таму, што там створаны добрыя ўмовы для працы і нармальнага заработку. Найбольш вопытныя даяркі, улічваючы розныя прэміі і надбаўкі, атрымліваюць у месяц да мільёна рублёў.
Разам з М. А. Рыбікам мы пабывалі на цэнтральнай ферме. Усе жывёлагадоўчыя памяшканні за няпоўныя тры гады тут поўнасцю рэканструяваны, механізаваны ручныя працаёмкія працэсы, укаранёна сучаснае абсталяванне. Летась нават малакаправодныя трубы ўстанавілі з нержавеючага металу.
Выдатна абсталяваны пакой для адпачынку. Тут можна паглядзець у свабодны ад работы час тэлевізар, папіць гарбаты або кавы. Я звярнуў увагу на прыгожую мэблю, якой не знойдзеш у многіх вяскоўцаў і дома. Ёсць на ферме дабротныя раздзявалкі, душ.
Пастаянна ўдасканальваецца тэхналогія вытворчасці малака, паляпшаецца дойны статак. Яшчэ некалькі гадоў назад у кааператыве ўшчыльную заняліся племянной работай. Таму зараз усё пагалоў’е высокапрадуктыўнае. Ялавай жывёлы няма зусім. Летась на сто кароў атрымана 123 цяляці. Гэта лепшы паказчык у раёне.
Раслінаводчая галіна забяспечвае жывёлагадоўчую ў дастатковай колькасці высакаякаснымі кармамі. Як правіла, сянаж і значная частка сіласу закладваюцца з канюшыны — самай малакагоннай травяной культуры. Няма праблем з канцэнтраванымі кармамі, бялковымі і вітаміннымі дабаўкамі. І такая характэрная дэталь. Нягледзячы на трывалую кармавую базу, кармы расходваюцца ашчадна, выдаюцца жывёле ў залежнасці ад яе прадуктыўнасці. У выніку і надоі высокія, і прадукцыя якасная. А за два апошнія гады надоі прыкметна выраслі. Ужо ў 2006 годзе ўпершыню за ўсю гісторыю гаспадаркі ад каровы атрымана 4906 кілаграмаў малака, а летась гэты паказчык даведзены да 5723 кілаграмаў. А Валянціна Сакаўчук і Лідзія Маталыгіна надаілі ад каровы па восем тысяч кілаграмаў малака. Гэтыя даяркі, а таксама Алена Заяц, якая атрымала за мінулы год па 6938 кілаграмаў малака ад каровы, прызнаны лепшымі па прафесіі і зараз да асноўнага заробку атрымліваюць па 30 працэнтаў даплаты.
Намеснік старшыні кааператыва па ідэалагічнай рабоце старшыня прафкама Людміла Кузьмянкова расказала, што працаўнікі гаспадаркі па выніках пашавага і зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы, калі выконваюць заданні, атрымліваюць вялікія прэміі. Таму і стараюцца. А дасягненні перадавікоў з’яўляюцца добрым арыенцірам для ўсіх работнікаў ферм.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880