Бадай, не знойдзеш у вобласці агранома, які б не ведаў рэспубліканскае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Эксбаза “Уваравічы” Буда-Кашалёўскага раёна. Многія для сваіх гаспадарак пастаянна закупляюць тут элітнае насенне збожжавых, зернебабовых, траў, бульбы і іншых культур. На вырошчванні і размнажэнні іх і спецыялізуецца эксбаза. Сярод аналагічных спецпрадпрыемстваў рэспублікі буда-кашалёўскае на працягу некалькіх апошніх гадоў займала прызавыя месцы, а летась выйшла нават на першае. Рэалізавана амаль тры тысячы тон насення збожжавых, у тым ліку 600 тон азімага жыта. Гэта амаль у два разы больш, чым у 2006 годзе.
Зараз у складскіх памяшканнях і на зернетаках каля іх поўным ходам вядзецца дапрацоўка насеннага матэрыялу і затарванне яго ў мяшкі.
— Работы ў нас шмат, бо зерня хапае, — паведамляе загадчыца склада Л. У. Сівянкова. — З гектара летась намалочана больш за сорак цэнтнераў збожжа. Пасля дастаўкі з поля ў склады яго добра прасушылі і ачысцілі па першаму разу. З мэтай давядзення насення да высокіх кандыцый зараз ачышчаем насеннае зерне па другому разу. У рабоце пастаянна задзейнічаны высокапрадукцыйны зернеачышчальны комплекс і больш дзесяці паляводаў. За змену падпрацоўваем да дваццаці тон насення.
Адначасова ў бульбасховішчы актыўна вядзецца пераборка клубняў. Як паведаміла яго загадчыца Лідзія Кундзелева, асабліва вызначаюцца на гэтай рабоце Надзея Дашкевіч, Зоя Шыдлоўская, Таццяна Драбышэўская і іншыя пенсіянеркі.
Гэта вельмі радуе. Аднак бяда ў тым, што рэалізацыя насеннага матэрыялу вядзецца зараз марудна. У дзень за насеннем прыязджаюць дзве-тры машыны. Ды і то не заўсёды. Чаму? На гэта ёсць некалькі прычын. Напрыклад, у многіх сельскіх гаспадарках лічаць, што да сяўбы яшчэ далёка, а таму не спяшаюцца набываць насенне.
Некаторыя ж гаспадаркі гатовы ўзяць насенне, як кажуць, хоць сёння. Але ў эксбазе далёка не ўсім жадаючым яго пакуль што адпускаюць. Ад варот паварот даюць тым, хто не разлічыўся за набытае яшчэ летась насенне. Асобныя гаспадарнікі яшчэ з папярэдніх гадоў маюць запазычанасць і ніяк не могуць разлічыцца. Найбольшая колькасць такіх у Гомельскім, Кармянскім, Чачэрскім і некаторых іншых раёнах.
— Не ведаю ўжо, як і ўздзейнічаць на даўжнікоў, — абураецца дырэктар эксбазы Д. А. Рысін. — Пра аплату мы неаднаразова напаміналі кіраўнікам многіх сельгаспрадпрыемстваў, іх раённаму кiраўнiцтву. Але відавочных зрухаў у лепшы бок мала. Што гаварыць пра іншыя раёны, калі некалькі гаспадарак і нашага не плацяць грошы за выкарыстаны тавар. А КСУП “Саўгас “Дубавіцкі”, які ўзначальвае Васіль Кабаеў, задаўжаў нам звыш трыццаці мільёнаў рублёў. На сёння гэта самы вялікі наш даўжнік сярод сельгаспрадпрыемстваў вобласці. У нашым раёне своечасова пакуль не плацяць за набытае насенне “Камінтэрн”, “Дзербічы”, “Чабатовічы” і некаторыя іншыя сельгаспрадпрыемствы.
— З усёй запазычанасці, што павінны нам вяскоўцы вобласці, трэцяя частка даводзіцца на гаспадаркі нашага раёна, — удакладняе галоўны бухгалтар эксбазы “Уваравічы” Н. І. Тур.
Пракаменціраваць сітуацыю я папрасiў першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. М. Сідарэнку.
— Праблема сапраўды ёсць, — згаджаецца Аляксандр Мікалаевіч. — І райсельгасхарч сумесна з сельскімі гаспадаркамі стараецца яе вырашыць. Вось і зусім нядаўна пытанні ўзаемаразлікаў паміж сельгаспрадпрыемствамі разглядаліся на аператыўнай нарадзе. Было адзначана, што як у “Дубавіцкім”, так і ў іншых гаспадарак-неплацельшчыкаў зараз няма грошай, каб разлічыцца за насенне. Усё з’ядаюць падаткі, зарплата, гаручае, некаторыя іншыя расходы. Таму мы патрабавалі ад даўжнікоў поўнасцю разлічыцца з даўгамі адразу ж пасля паступлення выручкі ад рэалізацыі ўраджаю 2008 года.
Можа, яно i так. Але ж гэты ўраджай яшчэ трэба вырасціць. Зноў жа патрэбна насенне. Дзе яго браць, калі зараз у доўг эксбаза не адпускае? І не толькі гэтае, але і іншыя спецпрадпрыемствы рэспублікі патрабуюць перадаплаты. Значыць, трэба ў саміх гаспадарках знаходзіць дадатковыя рэзервы і магчымасці для платы за насенне. Там, дзе кіраўнікі і спецыялісты зацікаўлены ў гэтым і прымаюць адпаведныя меры, праблемы знiкаюць. Вось канкрэтныя прыклады.
— Мы заўсёды за кошт звышпланавага продажу сельгаспрадукцыі адкладваем грошы на плату за насенне і потым своечасова за яго разлічваемся, — гаворыць старшыня СПК “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна А. П. Падалячын. — Інакш можам застацца без уваравіцкага насення збожжавых культур. А яно, як пераканаліся на практыцы, высокаўраджайнае. Летась, напрыклад, упершыню за шмат гадоў намалацілі з гектара больш за 70 цэнтнераў хлеба і занялі прызавое месца ў рэспубліцы.
Аб высокай эфектыўнасці ўваравіцкага насеннага матэрыялу гаварыў і брыгадзір КСУП “Новая ніва” Лельчыцкага раёна С. В. Жогла.
— Мы ўжо выкарыстоўвалі насенне яравых зерневых культур эксбазы, — падкрэсліў ён. — І атрымлівалі добрую прыбаўку ўраджаю. Таму і сёлета любой цаной вырашылі загадзя набыць тут насенне пад веснавую сяўбу. А чым заплаціць? Грошай у нас зараз таксама няма. Але выйсце знайшлі. З пастаўшчыкамі дамовіліся, што замест насеннага зерня, зыходзячы з расцэнак у большай колькасці, завязём фуражнае. Такі варыянт задавальняе абодва бакі.
— А вось адна з гаспадарак Нараўлянскага раёна набыла насенне за трох быкоў, — прыпамінае дырэктар эксбазы Д. А. Рысін. — Я не прапаную бартэр, але ўпэўнены, што пры жаданні выйсце заўсёды можна знайсці. Напрыклад, у тым жа “Дубавіцкім” маглі б прадаць частку гародніны ці іншай сельскагаспадарчай прадукцыі, а выручаныя грошы пералічыць нам на пагашэнне даўгоў. Такія ж магчымасці маюць і іншыя спажыўцы нашага насеннага матэрыялу. Яны павінны зразумець, што з-за іх даўгоў мы апынуліся ў фінансавым накладзе.
Сутнасць справы, як далей растлумачыў Дзмітрый Андрэевіч, у наступным. Эксбаза набывае суперэлітныя матэрыялы ў доследных інстытутах рэспублікі. Там у доўг іх не даюць, а патрабуюць перадаплату. Даводзіцца карыстацца банкаўскімі крэдытамі. А за іх трэба выплачваць немалыя працэнты.
— Ды і іншых расходаў у нас хапае, — уступае ў гаворку намеснік дырэктара эксбазы па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Н. Ц. Кірпічова. — Людзі ў нас добра працуюць. Іх маглі б прэміраваць, бо зарплата пакуль невялікая. Грошы для гэтага, здаецца, ёсць, але гуляюць па чужых касах, калі можна так сказаць пра даўгі. Ёсць такая ёмкая народная прымаўка: узяў тавар — грошы на бочку. Напамінаю яе і нашым даўжнікам.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880