Такімі словамі трапна акрэсліў нядаўнюю сустрэчу ў рэдакцыі “Гомельскай праўды” адзін з ветэранаў журналістыкі.Больш сталыя чытачы нашай газеты, вядома ж, памятаюць гэтыя імёны пад артыкуламі, замалёўкамі, фельетонамі: Станіслаў Савасцееў, Пётр Ельскі, Мікалай Старчанка, Алена Лагуновіч, Уладзімір Стэльмах, Вадзім Цішкевіч, Аліна Клыга, Іван Петрачэнка — кожны з іх шмат гадоў жыцця самааддана служыў яе вялікасці Журналістыцы. Не абыходзіўся ніводны выпуск газеты без тэхнічных работнікаў рэдакцыйнага калектыву — карэктараў, машыністак, вадзіцеляў і прадстаўнікоў іншых прафесій. Хаця ўсе яны і знаходзяцца пэўны час на заслужаным адпачынку, але сувязі з калектывам абласной газеты не губляюць — шчыра цікавяцца падзеямі, працоўнымі здабыткамі і творчымі поспехамі сённяшніх журналістаў. Каб сувязь гэта была яшчэ больш моцнай, у рэдакцыі ўсталявалася даўняя традыцыя — выпісваць ветэранам нашу газету. А яшчэ
ветэраны справядліва лічаць, што
90-гадовы юбілей, які ў хуткім часе адзначыць “Гомельская праўда”, гэта свята — кожнага з іх.
З гэтай нагоды і былі запрошаны былыя супрацоўнікі газеты на сустрэчу з сённяшнім калектывам. Галоўны рэдактар Сяргей Бяспалы шчыра павіншаваў ветэранаў з юбілеем старэйшага друкаванага выдання вобласці, пажадаў ім моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця. У час сустрэчы адбыўся зацікаўлены дыялог “маладой і сталай журналістыкі”. Ішла адкрытая, шчырая размова аб уздзеянні друкаванага слова на чытачоў, адказнасці журналіста за дакладнасць таго, што ён у сваёй карэспандэнцыі піша. Бо слова, як вядома, чалавека можа і натхніць, абагрэць, а можа і параніць...
Ветэранам рэдакцыі былі ўручаны грашовыя прэміі і сувеніры. А выказаных у іх адрас слоў падзякі за шматгадовую плённую працу ў калектыве, добрых пажаданняў на доўгія гады і прыязных усмешак было столькі, што і не падлічыць...
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


