Насенне бяруць, а грошай не плацяць

  • 1618
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
У многіх вяскоўцаў і дачнікаў існуе такое павер’е: калі нехта дзеліцца насеннем агародніх культур або кветак, то абавязкова трэба заплаціць невялічкую суму грошай. Гэта нібыта гарантуе выдатны ўраджай.
Аб гэтым народным павер’і напомніў галоўны аграном рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Уваравічы” Буда-Кашалёўскага раёна Ф. І. Жырыкаў, спецыяліст са шматгадовым стажам работы.
— Наша сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні
элітнага насення бульбы, збожжавых, зернебабовых і іншых культур, рэалізуе іх гаспадаркам і фермерам вобласці і ў асноўным на выручаныя грошы трымае эканоміку, — расказвае Фёдар Іванавіч. — Бяда, аднак, у тым, што многія пакупнікі доўгі час не разлічваюцца за атрыманую прадукцыю і тым самым стрымліваюць развіццё нашай эксбазы.
У бухгалтэрыі дакументальна пацвярджаюць, што даўжнікі ёсць у многіх раёнах. Напрыклад, КДУП “Заспенскі крахмальны завод” за няпоўныя два гады задаўжала каля пяці мільёнаў рублёў, а КСУП “Добрушскі” — амаль тры мільёны.
— Вельмі крыўдна, што ў нас нямала даўжнікоў і ў сваім раёне, — абураецца намеснік бухгалтара экс¬базы І. І. Краснік. — А самую большую запазычанасць мае суседні саўгас “Дубавіцкі” — больш трыццаці мільёнаў рублёў.
У сваю чаргу галоўны бухгалтар гэтай гаспадаркі Т. С. Сазонава за¬значыла:
— Мы зараз знаходзімся ў банку на картатэцы і плаціць за насенне нам няма чым.
На падобныя прычыны спасылаюцца кіраўнікі і іншых гаспадарак-неплацельшчыкаў.
— Але нам ад гэтых тлумачэнняў лягчэй не становіцца, — гаворыць Ф. І. Жырыкаў. — Ды і чаму мы па¬вінны несці выдаткі з-за таго, што пакупнікі дрэнна гаспадараць і не маюць грошай?
Зараз у эксбазе “Уваравічы” бульба ўбрана на большасці пло¬шчаў. Экіпажы Уладзіміра Душкевіча, Аляксандра Расолава і Ігара Дэйкі накопваюць у дзень па 70 — 80 тон клубняў. Ураджай выдатны. Больш трохсот цэнтнераў з гектара, а новы сорт бульбы “журавінка” дае амаль па 430 цэнтнераў клубняў. Аблсельгасхарч выдаў разнарадку эксбазе на рэалізацыю сельскім гаспадаркам вобласці амаль паўмільёна тон насенных клубняў. Але пакуль ніхто за імі так і не прыязджае, хаця зараз амаль усе вяскоўцы маюць магчымасць адразу і разлічвацца за элітную насенную прадукцыю эксбазы. Што датычыць даўжнікоў, то ім, як запэўніваюць ва Уваравічах, насенне бульбы і іншых сельгаскультур увогуле не будзе адгружацца да таго часу, пакуль не ліквідуецца запазычанасць за пастаўленую раней прадукцыю...
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей