Хлеб ніколі не даецца лёгка, і таму для працаўнікоў вёскi дажынкі — сапраўды зорны час. Іх святкаванне набывае ўсё большы размах не толькі ў маштабах краіны. У мінулую суботу свае раённыя дажынкі ладзілі калінкавічане.Іх уклад у рэспубліканскі каравай атрымаўся даволі важкі — 48 тысяч тон збожжа. Калі ж убяруць кукурузу на зерне, то агульны намалот перавысіць мінулагодні. Чым не падстава для свята? Вуліца Савецкая і гарадскі парк сталі яго эпіцэнтрам. Герояў хлебнай нівы і гасцей шчыра павіншавалі першы намеснік старшыні Калінкавіцкага райвыканкама М. М. Какора і намеснік старшыні Я. Б. Адаменка. А таксама В. І. Піліпец — да нядаўняга часу кіраўнік раённай вертыкалі, а зараз — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці.
Адзін за другім на сцэну падымаліся камбайнеры і вадзіцелі — тыя, ад каго, па вялікаму рахунку, і залежыў лёс такога нялёгкага сёлетняга ўра¬джаю. Прыгожыя ў сваёй сціпласці і годнасці, у полі яны адчувалі сябе куды больш упэўнена. Узнагароды ж і падарункі атрымлівалі дастойныя — халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, дываны, мэблевыя гарнітуры, музычную і відэатэхніку.
Ушанаванні суправаджаліся выступленнямі самадзейных артыстаў. Дэманстрацыя самых розных талентаў адбывалася ў “горадзе майстроў”. У конкурсах мод, прычосак — самыя прыгожыя дзяўчаты. Для жадаючых былі наладжаны спартыўныя спаборніцтвы. Шырэй адзначыць свята запрашалі багатыя, з густам аформленыя гандлёвыя рады, імправізаваныя вулічныя кафэ, вясковыя падвор’і.
Л. ЛОБАН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


