Эстафета памяці

  • 1434
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Імёны славутых гамяльчан Мікалая Білецкага і Ільі Кожара ўвекавечаны ў назвах вуліц абласнога цэнтра. Абодва ў свой час працавалі рэдактарамі газеты “Гомельская праўда” — М. Білецкі ўзначальваў рэдакцыйны калектыў у 1919 годзе, а Герой Савецкага Саюза І. Кожар — у 1940-м.
Напярэдадні 90-гадовага юбілея газеты цяперашнія яе супрацоўнікі вырашылі прадоўжыць эстафету ўшанавання памяці праслаўленых землякоў. Журналісты “Гомельскай праўды” разам з прадстаўнікамі адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля, а таксама работнікамі Макееўскага лясніцтва Гомельскага лясгаса днямі высадзілі маладыя дрэўцы на вуліцах імя Білецкага і Кожара. Пачэснае права ўдзелу ў патрыятычнай акцыі было прадастаўлена як ветэранам рэдакцыі, так і маладой змене — Ірыне Чарнабай, Дзянісу Свірыдзенку і Віктару Філоненку (на здымку).
Мікалай Бяльковіч

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей