Год таму Аляксандр Аўраменка прыехаў у Ельск з Нараўлянскага раёна па сямейных абставінах. Тут жыла яго нявеста, якая хутка стала жонкай. А дзе працаваць? Для маладога механізатара выбар работы быў у гора-дзе. Але ён аддаў перавагу камунальнаму сельскагаспадарчаму унітарнаму прадпрыемству “Ельск”. Паколькі яго тут добра ведалі, то далі новы энерганасычаны трактар МТЗ-2022 і высокаэфектыўную сеялку француз-
скай вытворчасці, якую набылі вясной. На гэтым агрэгаце малады механізатар некалькі дзён працаваў у час веснавой пасяўной кампаніі. У пачатку верасня ён першым прыступіў да перадпасяўной апрацоўкі глебы і сяўбы азімых культур. Пры дапамозе новага агрэгата Аляксандр выконвае адначасова некалькі аперацый. У выніку што-дзённа засявае азімыя на плошчы амаль у 20 гектараў. Высокай выпрацоўкі на другім сеяльным агрэгаце дабіваецца таксама малады трактарыст Мікалай Жудро. Разам яны апераджаюць графікі пасяўных работ. Таму па іх тэмпах гэтае сельгаспрадпрыемства трымае першае месца ў раёне. Яго дырэктар А. Г. Марозава адзначае, што іншыя асеннія работы вядуцца ў гаспадарцы паспяхова, бо і тут прыклад у працы паказваюць маладыя хлебаробы. Дзмітрый Хамутоўскі на энерганасычаным трактары айчыннай вытворчасці ў счэпе з васьмікорпусным плугам двойчы перакрывае заданні на ўзорванні глебы.
— Дарэчы, гэтага механізатара мы забяспечылі добрым жыллём, — гаворыць Алена Гардзееўна. — Хутка такое жыллё атрымаюць Аляксандр Аўраменка і іншыя маладыя работнікі: для іх будуем дзесяць домікаў прысядзібнага тыпу. І ўвогуле для моладзі ствараем добрыя ўмовы. Таму да нас ахвотна ідуць маладыя хлебаробы і выдатна працуюць.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880