Каралева палёў і... малака

  • 1284
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Так гавораць пра кукурузу аграрнікі Добруш¬скага раёна. І нездарма. Яшчэ тры гады назад у абласной зводцы па надоях малака ад каровы раён “плёўся ў хвасце”. Зараз ён трывала ўмацаваўся ў першай пяцёрцы.
Ужо летась тут пераўзышлі чатырохтысячны рубеж, а сёлета маюць намер павялічыць надой малака ад каровы яшчэ на 300 кілаграмаў. У гэтыя асеннія дні ў сярэднім ад каровы ў суткі дабрушане атрымліваюць больш дванаццаці кілаграмаў малака.
— У народзе кажуць, што малако ў каровы на языку, — падкрэслівае начальнік райсельгасхарчу А. В. Антановіч. — Каралева палёў з’яўляецца адным з найбольш малакагонных кармоў.
За няпоўныя два гады плошчу пад гэту культуру пашырылі амаль удвая. Толькі на зялёную падкормку і сілас адведзена больш чым пяць тысяч гектараў. Зараз ва ўсіх гаспадарках раёна поўным ходам вядзецца сіласаванне кукурузы. Учора ў агракамбінаце “Новы шлях” закончылі ўборку на ўсіх 250 гектарах. На апошніх участках вядуць работы ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Васілеўскі”, “Харошаўскі”, камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Жгунь”, іншых гаспадарках. Сярэдняя ўраджайнасць перавышае 220 цэнтнераў зялёнай масы з гектара. На ўчарашні дзень кукуруза была ўбрана амаль на чатырох тысячах гектараў.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей