Парадавала сёлета азімае поле хлебаробаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Каменка” Кармянскага раёна. Тут атрымалі добры ўра-джай не толькі пшаніцы і жыта, а і рапсу. З гектара яго намалацілі па 16,4 цэнтнера, што значна больш, чым у сярэднім па раёну і вобласці. У гаспадарцы разлічвалі хутка рэалізаваць прадукцыю і за выручаныя грошы пакрыць бягучыя расходы, якіх зараз у вяскоўцаў многа. Але пакуль гэтыя разлікі толькі і застаюцца разлікамі. Чаму?
Рапс першых намалотаў прадалі ў Рагачоўскі раён і адразу атрымалі за яго грошы. Асноўную ж частку прадукцыі адгрузілі ў КСУП “Прыпяць” Мазырскага раёна. Там таксама з ахвотай забралі рапс і абяцалі хутка разлічыцца за яго. Аднак на 16 жніўня з 16 мільёнаў 700 тысяч рублёў пералічылі толькі пяць мільёнаў.
— У накладзе пакуль застаюцца не толькі хлебаробы з Каменкі, а і з іншых гаспадарак, якія прадалі сёлета зерне рапсу ў “Прыпяць”, — каменціруе сітуацыю начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В. Д. Андрыянаў. — У цэлым па раёну паставілі яго больш чым на дзвесце мільёнаў рублёў, а пералічылі нам пакуль усяго 60 мільёнаў. А грошы зараз вельмі патрэбны, у тым ліку і на забеспячэнне ўраджаю рапсу ў наступным годзе. У раёне плошчы пад азімы рапс на 2008 год павялічаны да паўтары тысяч гектараў. І зараз ужо вядзецца сяўба яго. Трэба закупляць гаруча-змазачныя матэрыялы, тукі, насенне, аплачваць іншыя расходы. Пад улік браліся і грошы за вырашчаны і своечасова рэалізаваны рапс. А іх пакуль няма. Пашанцавала тым гаспадаркам Гомельшчыны, якія сваю прадукцыю прадалі ў Рагачоўскі раён і ў адкрытае акцыянернае таварыства “Віцебскі МЭЗ”. Там не толькі своечасова выплачваюць грошы за атрыманую прадукцыю. Віцябляне, напрыклад, нярэдка фінансуюць вяскоўцаў пад новы ўраджай.
— Мы і сёлета маглі завезці ўвесь рапс у Віцебск, яго там готовы былі прыняць. Самі нават прасілі прадукцыю, — сумна разважае В. Д. Андрыянаў. — Але вырашылі ў першую чаргу падтрымаць сваіх гомельскіх перапрацоўшчыкаў. А яны, мякка кажучы, падводзяць нас з аплатай. Напамінаем аб гэтым кіраўніцтву і работнікам бухгалтэрыі сельгаспрад-прыемства “Прыпяць”, а яны ў адказ спасылаюцца на розныя прычыны з затрымкамі пералічэння грошай і абяцаюць у бліжэйшы час разлічыцца...
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880