Жніво на фінішы

  • 1525
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
На гэтым тыдні першымі ў вобласці завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур хлебаробы Буда-Кашалёўскага раёна. Пры ўраджайнасці 31,7 цэнтнера з гектара валавы збор збожжа тут склаў 79629 тон. Па гэтых паказчыках раён трымае другое месца ў вобласці, а на першым упэўнена замацаваўся Рэчыцкі раён. Тут на круг выходзіць па 40 цэнтнераў збожжа, а валавы збор падыходзіць да ста тысяч тон.
Аб заканчэнні жніва рапартавалі і ў Жыткавіцкім раёне. Ушчыльную падышлі да завяршэння ўборкі хлеба большасць сельскіх гаспадарак у грамадскім сектары. Як паведаміў рэдакцыі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама М. М. Вабішчэвіч, камбайнеры Гомельшчыны вялі абмалот збожжа на апошніх гектарах. Такім чынам на гэтым тыдні ўборка хлеба ў грамадскім сектары завершана. На невялікіх участках засталося ўбраць толькі крупяныя і бабовыя культуры.
— У асобных сельгаспрадпрыемствах пачалася ўжо і ўборка кукурузы на сілас і зялёную падкормку, — падкрэсліў Мікалай Міхайлавіч. — З наступнага панядзелка гэта работа павінна весціся паўсюдна. Паралельна трэба актывізаваць падрыхтоўку да сяўбы азімых культур пад ураджай 2008 года. Сельгаспрадпрыемствам на месцах неабходна знайсці магчымасці, каб дапамагчы зараз ва ўборцы хлеба вяскоўцам на іх прысядзібных участках. На ўчарашні дзень тут было абмалочана 60% збожжавых культур. А ў Хойніцкім і Лоеўскім раёнах сяляне завяршылі жніво на сваіх участках. Характэрна, што на прысядзібных участках Рэчыцкага раёна ўраджайнасць збожжавых, як і ў грамадскім сектары, найвышэйшая ў вобласці. У лічаныя дні павінны завяршыць жніво і фермеры.
С. ДАРОЖНЫ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей