Шмат вопытных камбайнераў, неаднаразовых пераможцаў раённага спаборніцтва працуюць у камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Саўгас “Камінтэрн” Буда-Кашалёўскага раёна. Але з першых дзён сёлетняга жніва ўпэўнена лідзіруе ў гаспадарцы маладзёжны экіпаж у саставе старшага камбайнера Максіма Шаўчука і камбайнера Яўгена Некрашэвіча (на здымку). І не толькі ў саўгасе.Максім з Яўгенам зараз узначальваюць спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў вобласці. Яны першымі намалацілі тысячу тон збожжа. А зараз на іх рахунку ўжо больш чым паўтары тысячы тон хлеба. Дарэчы, яны абодва студэнты. Максім вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, а Яўген — у Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце. У час летніх канікулаў абодва вырашылі папрацаваць у саўгасе на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Праўда, Максім ужо не навічок на жніве. Яшчэ два гады назад ён быў памочнікам у маладога, але вопытнага камбайнера Міхаіла Рэпкі. Гэты экіпаж у той год дабіўся добрых вынікаў. Калі хлопцаў віншавалі з працоўнай перамогай, то Максім сказаў: “Мае лепшыя намалоты яшчэ наперадзе”. Слова сваё ён трымае.
Характэрна, што другім пераадолеў у гаспадарцы тысячны рубеж таксама маладзёжны экіпаж у саставе Уладзіміра Нікіценкі і Мікалая Заліванскага. А ў мінулую суботу дырэктар саўгаса С. Р. Шаўчук і старшыня прафкама Г. А. Герасімчук прама ў полі віншавалі і экіпаж Уладзіміра Балабана, які трэцім у саўгасе намалаціў тысячу тон збожжа, а таксама лепшых вадзіцеляў Мікалая Ермакова і Аляксандра Лапіцкага. Яны адвозяць хлеб ад камбайнаў да сушылкі, дарэчы, самай высокапрадукцыйнай на сённяшні дзень у раёне.
У перадавых экіпажаў і зараз высокія намалоты. Прама ў полі пацікавіўся ў саміх перадавікоў, як удаецца намалочваць у дзень да ста тон збожжа на камбайн?
Механізатары расказалі, што ў іх новыя высокапрадукцыйныя сельмашаўскія камбайны “КЗС-10К”. Ды і збажына ў саўгасе, нягледзячы на неспрыяльныя кліматычныя ўмовы, радуе буйным коласам.
— І гэта не выпадкова, — падкрэслівае дырэктар саўгаса С. Р. Шаўчук. — Сёлета ўпершыню мы згодна з картаграмай пад збожжавыя і зернебабовыя культуры ўнеслі мінеральныя тукі. Больш далі арганікі. Апрача гэтага ранняй вясной, калі наземнай тэхнікай яшчэ нельга было працаваць, пры дапамозе авіяцыі падкармілі пасевы азотнымі ўгнаеннямі. Дапамаглі работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Дзякуй вялікі ім за гэта. У выніку такіх мер пасевы выстаялі. Праўда, асобныя ўчасткі падсушыла, але не настолькі, каб засіласаваць гэтыя збожжавыя ў траншэі. Убралі іх на зерне. З гектара тут атрымалі каля дваццаці цэнтнераў. Ёсць і такія ўчасткі, што даюць па сорак цэнтнераў хлеба з гектара. А ў сярэднім на круг выходзіць больш чым па 30 цэнтнераў, што значна вышэй леташняй ураджайнасці. У цэлым валавы збор збожжа плануем павялічыць на паўтары тысячы тон.
Сцяпан БАЛОТКІН
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880


