Сёлетняе жніво праходзіць у складаных кліматычных умовах. Значна больш, чым у папярэднія гады, падгарэлай і палеглай збажыны. Часта ідуць дажджы і зараз.
Тым не менш хлебаробы не апусцілі рукі, а супрацьпаставілі цяжкасцям арганізаванасць, стараннасць, уменне манеўраваць тэхнікай і людзьмі. Гэта спрыяе хуткім тэмпам уборачных работ пры мінімальных стратах. Некалькі раёнаў ужо абмалацілі больш 80 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. У іх ліку і гаспадары сёлетніх рэспубліканскіх “Дажынак” — рэчыцкія хлебаробы. На ўчарашні дзень тут быў самы высокі валавы намалот у вобласці — 76140 тон. Рэчычане працягваюць лідзіраваць і па ўраджайнасці збожжавых культур.
Прыкметна растуць намалоты збожжа ў Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім, Добрушскім і некаторых іншых раёнах.
Папаўняюцца і рады камбайнераў-тысячнікаў. Калі першыя з іх у пачатку жніва з’явіліся толькі ў Рэчыцкім раёне, то зараз тысячныя намалоты пераўзышлі камбайнеры большасці раёнаў. Характэрна, што ў іх ліку шмат і маладзёжных экіпажаў, а ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Саўгас “Камінтэрн” Буда-Кашалёўскага раёна іх ужо два. Усяго ў вобласці па тысячы тон хлеба і больш намалаціў 21 экіпаж камбайнераў.
Стараннасцю ў працы вызначаюцца і вадзіцелі аўтамабіляў, якія адвозяць збожжа ад камбайнаў — 43 з іх перавезлі ўжо больш за тысячу тон хлеба.
Вобразна кажучы, хлебны каравай вобласці працягвае набіраць вагу. На ўчарашні дзень было намалочана 583539 тон хлеба, а летась на гэту дату намалот склаў 273458 тон.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 238683
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 208954
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 11:23
- 01.07.2021
- 205761
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 172575
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156997
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145922
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 138419
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134198
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 118988
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115880