Мільёны боханаў ад калгаса

  • 1391
  • 11:17
  • 24.01.2008
Поделиться
Старшыня калгаса “50 гадоў Кастрычніка” Рэчыцкага раёна Р. К. Шпакаў шчыра радаваўся выдатнаму ўраджаю. Насуперак прыродным катаклізмам хлеб тут, дзякуючы прымяненню інтэнсіўных тэхналогій па яго вырошчванню і выдатнай запраўцы глебы мінеральнымі тукамі, выстаяў. Таму нават падгарэўшыя ўчасткі не засіласавалі ў траншэю, а абмалацілі.
— Зараз поўным ходам убіраем найбольш ураджайныя ўчасткі азімых культур, — расказвае Рыгор Купрыянавіч. — На асобных з іх пшаніца дае больш чым 60 цэнтнераў збожжа з гектара. На чарзе ячмень, які таксама вырас на славу. А ў сярэднім з гектара, улічваючы і падгарэўшыя плошчы, намалочваем больш за паўсотню цэнтнераў хлеба. Думаю, што валавы намалот складзе каля васьмі тысяч тон хлеба. Уяўляеш, колькі боханаў можна спякчы з нашага збожжа?
Мы прыкінулі, колькі выйдзе з калгаснага збожжа мукі, а з мукі хлеба — атрымаліся мільёны боханаў.
— Камбайнеры і іншыя ўдзельнікі жніва, — падкрэсліў Р. К. Шпакаў, — стараюцца выкарыстаць кожную пагодлівую хвіліну, каб хутка і без страт убраць вырашчаны ўраджай. Мы для гэтага ствараем неабходныя ўмовы, прымяняем новыя метады работы. Сёлета, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, за асобнымі экіпажамі, у састаў якіх уваходзяць і вадзіцелі, замацавалі грузавыя аўтамабілі для адвозкі хлеба ад камбайнаў. Такі вопыт апраўдвае сябе.
У гэтым мы пераканаліся, калі пад’-ехалі да камбайнераў Георгія Забірана і Пятра Хвашчанкі, якія ўбіралі хлеб на камбайне “Лексіон-560”. У гэты час пад загрузкай быў грузавы аўтамабіль. Праз некалькі мінут Пётр узяў кірунак да збожжатока, а Георгій працягваў уборку. Старшы камбайнер зазначыў, што камбайн і хвіліны не прастойвае па прычыне адсутнасці транспарту. Таму і намалоты высокія. Дарэчы, у гэты дзень экіпаж рапартаваў аб тысячатонным намалоце і аб тым, што на яго рахунку столькі ж перавезенага хлеба. А яшчэ Георгій Забіран выказаў думку, што “Лексіон” — камбайн добры, але новы сельмашаўскі
“КЗС-1218” яшчэ лепшы. Нездарма ж менавіта на такой тэхніцы камбайнеры суседняга калгаса “Чырвоны сцяг” В. Д. Коваль і В. А. Ільёў дабіваюцца высокіх намалотаў, узначальваюць спаборніцтва ў вобласці.
Р. К. Шпакаў лічыць, што і камбайны іншых марак “Гомсельмаша” дабротныя, але ў гаспадарцы іх не хапае. Сёлета ў лізінг хацелі ўзяць “КЗС-10К”. Першапачатковую суму ўнеслі. Але камбайна пакуль няма. І невядома, ці паступіць да канца жніва. Асобным механізатарам даводзіцца весці ўборку на старых
“Дон-1500”. Выпрацоўка на іх невысокая, хаця камбайнеры і стараюцца.
Аднак, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, работа ў цэлым спорыцца. Збожжавыя і зернебабовыя культуры абмалочаны ўжо больш чым на палаві-не плошчы. Убраныя ўчасткі хутка вызваляюцца ад саломы. На асобных з іх вядзецца сяўба пажніўных культур.
Адначасова з неадкладнымі палявымі работамі хлебаробы актыўна вядуць і продаж хлеба дзяржаве. Адгружана ўжо каля дзвюх тысяч тон збожжа новага ўраджаю.
Сцяпан БАЛОТКІН

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов
Лента новостей